«Дыктоўка–2013»: роздум над тэстаментам Кастуся Каліноўскага

«Дзецюкі! Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў аднолькавую душу, дык ад адкуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паншчыну служыць, або аброкі ў казну плаціць?..»

 



Сябры клуба «Спадчына» за тэкстам «Мужыцкай праўды»


Гэтымі радкамі Яські Гаспадара з-пад Вільні з «Мужыцкай праўды» №2, якая пабачыла свет у 1862 годзе, на сядзібе ТБМ распачаўся першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай 150-годдзю паўстання К. Каліноўскага.

Яе ўдзельнікамі сталі сябры клуба «Спадчына», які цяпер ачольвае вядомы археолаг і бард Пётр Русаў. Незабыўныя радкі аўтарства нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага ў адаптацыі С. Судніка для спадчынаўцаў чытала намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны спадарыня Алена Анісім.

Тэматыка гэтага нумара «Мужыцкай праўды» выклікала ў спадчынаўцаў актыўную дыскусію, якая закранула многія пытанні гісторыі і культурнай спадчыны нашага краю. Сябры клуба маюць намер сварыць міні-фільм паводле гэтай дыскусіі і размясціць на сайце «Спадчыны» па адрасе: http://spadchyna.net

Алена Анісім чытае тэкст дыктоўкі

Спадарыня Алена Анісім паведаміла прысутным, што тэматыка Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў гэтым годзе таксама будзе прысвечана надыходзячаму 120-гадоваму юбілею М. Гарэцкага і будзе мець дэвіз «Максімава зязюля». Акрамя гэтага для Агульнанацыянальнай дыктоўкі беларускімі праваслаўнымі тэолагамі падрыхтавана дыктоўка паводле тэксту Кірылы Тураўскага.

Абмеркаванне:

  • Андрэй Берастоўскі
  • 2013-02-20 15:51:09
Шмат у мяне пытанняў да "Мужыцкай праўды" і Каліноўскага. Можа хто іх прачытае і дасць грунтоўны адказ?

мае пытанні тут:

http://berastouski.blogspot.com/2013/02/blog-post_19.html

Каментаваць