Дзецям дапамогуць

Маладыя дэмакраты пачалі ў Мінску збор ахвяраванняў для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і сіротаў. Дабрачынную кампанію “Дапамажы дзецям! яны хочуць распаўсюдзіць перш за ўсё на рэгіёны.

Гэта ідэя ўзнікла ў моладзі яшчэ падчас прэзідэнцкай кампаніі. Паводле словаў актывістаў, тое, што яны пабачылі ў дзіцячых дамах, іх шакавала. Там нестае элементарнага, аж да паперы для прыбіральні. Таму яны і вырашылі арганізаваць гэту кампанію.

“Мы прыязджалі ў рэгіёны і часта бачылі, у якім стане жывуць дзеці ў мясцовых інтэрнатах, — паведаміў актывіст “Маладых дэмакратаў Юры Лаўрэнцьеў. — У некаторых установах, бывае, нават не хапае паперы і сродкаў гігіены.

Вітаецца розная дапамога — рэчы, кнігі, цацкі, грашовыя ахвяраванні. Усё гэта будзе перадавацца ў дзіцячыя дамы і маламаёмным сем’ям, якія пакутуюць ад недахопу сродкаў. “Канешне, аказаць усім і паўсюль дапамогу нам не па сілам. Мы разумеем гэта. Але ўжо сёння мы пачынаем з малага, — адзначыў Юры Лаўрэнцьеў.

Акрамя перадачы падарункаў актывісты хочуць ладзіць сустрэчы з дзецьмі. І прывозіць з сабой цікавых гасцей, напрыклад, музыкаў. “І тут няма палітыкі, таму мы разлічваем на добрае стаўленне з боку кіраўніцтва інтэрнатаў, мясцовай улады і КДБ, — сказаў кіраўнік “Маладых дэмакратаў Алег Корбан.

Першыя паездкі плануюцца ўжо праз два тыдні — у Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны. Моладзь разлічвае, што дапамогу дзецям змогуць аказаць і іншыя прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, і проста неабыякавыя людзі.

P.S. Збор ахвяраванняў ладзіцца ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У любы працоўны дзень туды можна завітаць і пакінуць любыя рэчы і іншыя ахвяраванні. Па адрасе: вул. В. Харужай, 22—1701, тэл. (17) 289 50 09.

Каментаваць