Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дзень незалежнасці: на Бангалор і без шэсця

У Мінску далі дазвол толькі на мітынг у гонар надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
Несанкцыянаваная акцыя ў гонар Дня Незалежнасці 25 жніўня 2016 года ў сталічным парку імя Я.Купалы.

Несанкцыянаваная акцыя ў гонар Дня Незалежнасці 25 жніўня 2016 года ў сталічным парку імя Я.Купалы.

Гарадскія ўлады Мінску далі дазвол на мітынг у гонар надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону на плошчы Бангалор, але марш правесці не дазволілі.

Актывісты Моладзі БНФ падавалі заяўку ў Гарвыканкам на правядзенне святочнага маршу і мітынгу ў парку Сяброўства Народаў. 18 жніўня заяўнікаў мітынгу запрасілі на прыём у выканкам, дзе было агучана рашэнне дазволіць мітынг, але без марша. Заяўнікі расказваюць, што «гутарка вялася з большага па-беларуску, а старшыня камісіі выказаў сваю згоду з гістарычнай значнасцю гэтай даты. Але ж гэта на словах, а вось дзеянні апынуліся абсалютна звычайнымі – за агароджаным колам на маленькай Бангалор, куды патрапіць можна будзе праз дзесяткі здымачоў і вобшукаў».

«Мы пайшлі на саступкі – падалі заяву на звыклы для ўладаў маршрут – мы не прапаноўвалі марш па праспекце ці нейкай галоўнай вуліцы, але мы ўсё роўна атрымалі тое, што і звычайна, але загорнутае ў прыгожы пакецік пад назвай «Мы вам пачалі ж дазваляць». Мы не будзем ахвяраваць чалавечым гонарам», – заяўляе Моладзь БНФ.

Актывісты паведамляюць, што 25 жніўня яны ўрачыста ўскладуць кветкі дэпутатам БНФ, якія ў 1991 годзе «праявілі сваю любоў да Нацыі, Радзімы, свайго Сумлення і змаглі прыняць гэтую дэкларацыю». З нагоды гэтай даты Моладзь БНФ плануе зробіць свята для дзетак з дзіцячага дому.

radyjo.net

Каментаваць