Дзень Незалежнасці Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг залунаў у Кіеве.

25 жніўня 2011 года з ініцыятывы старшыні Руху салідарнасці “Разам Вячаслава Сіўчыка і кіраўніка “Правага альянсу Юрася Карэтнікава ў Кіеве ля помніка Тараса Шаўчэнкі адбылася ўрачыстая акцыя ў гонар 20 гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Напачатку акцыі быў разгорнуты нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, даўжынёй у 9 метраў. Кіроўны епіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўладыка Святаслаў прачытаў гімн-малітву “Магутны Божа.

25 жніўня 2011 года з ініцыятывы старшыні Руху салідарнасці “Разам Вячаслава Сіўчыка і кіраўніка “Правага альянсу Юрася Карэтнікава ў Кіеве ля помніка Тараса Шаўчэнкі адбылася ўрачыстая акцыя ў гонар 20 гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Напачатку акцыі быў разгорнуты нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, даўжынёй у 9 метраў. Кіроўны епіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўладыка Святаслаў прачытаў гімн-малітву “Магутны Божа.


Урачыстае адкрыццё акцыі


Вячаслаў Сіўчык і ўладыка Святаслаў на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства



У акцыі прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі палітычнай украінскай эліты, сярод якіх дэпутаты і сябры партый Уладзімір Агрызка (“Наша Украіна), Уладзімір Шаўкашытны (Украінская Народная Партыя), Аляксандр Чарнаволенка (Народны рух Украіны), Руслан Андрэйчанка (ВО “Свабода) і іншыя ўкраінскія палітыкі.
Дзень незалежнасці Украіны адзначаецца 24 жніўня. На гэты раз, праз 20 гадоў незалежнай Украіны, увесь цэнтр Кіева быў перакрыты сілавымі структурамі. Адбыліся масавыя сутычкі з міліцыяй. Супраць дэманстрантаў быў прыменены слёзатачывы газ. Таму падчас прамовы ўкраінцы падкрэслівалі актуальнасць гэтага мерапрыемства ў Кіеве і выказвалі салідарнасць з беларускім народам.


Украінскія палітыкі выказалі салідарнасць з беларускім народам.




Антуражу святочнай акцыі надалі беларускія музыкі Андрэй Плясанаў, Сяргей Долгушаў, Андрэй Бананаў. “Забі казла, забі казла,/ Забі ў сабе раба істоту,/ Забі ўсю прычыну зла,/ Што дом твой робіць бы балота, – заводзіў песняй пра гульню ў даміно ўдзельнікаў мерапрыемства лідар гурта “P.L.A.N.


Андрэй Плясанаў прапаноўвае згуляць у даміно.


З песняй Наша спадчына.



Злева - кампазітар, літаратар, актор, лідэр гуртоў Fratrez і Vuraj


 “Падзеі, якія адбываліся 25 жніўня 1991 года, — падзяліўся сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам “Новага Часу Вячаслаў Сіўчык, — заўсёды застануцца ў гісторыі беларускай нацыі. Менавіта ў гэты дзень дэпутаты Вярхоўнага Савета ХІІ склікання надалі Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь сілу Канстытуцыйнага права. Такім чынам Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Я хацеў бы нагадаць, што гэтыя падзеі адбываліся, калі наш парламент кантраляваўся камуністамі, якія заўсёды займалі рэзкую антыбеларускую пазіцыю. Незалежнасць Беларусі была забяспечана як гераічнай дзейнасцю дэпутатаў апазіцыі Беларускага Народнага Фронту на чале з Зянонам Пазьняком, так і беларусамі, якія масава выходзілі на плошчу і патрабавалі незалежнасці.

— Чым Вы займаліся ў той дзень?

— Напярэдадні святочных падзей я кіраваў дружынай БНФ. Практычна не даводзілася спаць. І так атрымалася, што заснуў я ўжо ў незалежнай Беларусі. Не забуду той радасці, якая ахапіла ўсю плошчу, калі Беларусь стала незалежнай. Вельмі хачу, каб у бліжэйшай перспектыве ў Беларусі адбылася такая ж вялікая радасць.

—Якія мэты сённяшняй акцыі ставілі арганізатары мерапрыемства?

— Іншыя мэты акцыі звязаны з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў сённяшняй Беларусі. Дзе няма свабоды, дзе нацыя пазбаўлена правоў, у турмах сядзяць патрыёты бацькаўшчыны. Беларускія палітыкі, актывісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, музыкі, а таксама ўкраінская дэмакратычная супольнасць выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і іх сем’ямі, з усімі, хто змагаецца за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.


Справа - палітвязень Васіль Парфянкоў, нядаўна вызвалены з турмы за ўдзел у Плошчы падчас выбараў 2010 г.

Не толькі ў Беларусі падчас мерапрыемстваў актывізуюцца работнікі ЖКХ.

 

Каментаваць