Дзень памяці Кастуся Каліноўскага адбудзецца ў Вільні, Гродна. Дзе яшчэ?

22 сакавіка ў Вільні ладзіцца Дзень памяці пра Кастуся Каліноўскага.
 
У гэты вясновы дзень 1864 года расійскія карнікі пакаралі смерцю кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве.
 
Грамадская ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць" запрашае ўсіх патрыётаў а 17-й гадзіне сабрацца каля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю.
 
Ініцыятары мерапрыемства таксама просяць усіх, хто мае магчымасць, арганізаваць Дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, звязаных з дзейнасцю герояў паўстання 1863 года — у Свіслачы, Якушоўцы, Гродна, вёсцы Плябань на Вілейшчыне.
 
У Гродна Дзень памяці Каліноўскага гродзенская патрыятычная моладзь адзначала з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, а помнік Каліноўскаму ў Гродна павінен быў упрыгожыць горад яшчэ напрыканцы 80-х. Жыхары Гродна нават збіралі подпісы, якія потым перадалі ў гарвыканкам.
 
У 2004 годзе гродзенцы сабралі каля 2000 подпісаў, каб перайменаваць плошчу Леніна ў плошчу Каліноўскага. Улады горада зацвердзілі месца, дзе павінен стаяць помнік Каліноўскаму, але ні адказу пра перайменаванне, ні помніка нацыянальнаму герою ў Гродне дагэтуль няма.
 
На здымку: мемарыяльная шыльда ў гонар паўстання 1863 года на будынку чыгуначнага вакзала ў Гродне

Паводле “Твой стыль
 
Каментаваць