Дзень Волі 2012

Сёння 94-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дазволенае шэсце ў Мінску распачнецца а 13-й гадзіне каля Акадэміі навук. Аналітыкі называюць гэта вынікам ціску Еўрасаюза: упершыню ад часу Плошчы ўлады дазволілі маніфестацыю ў цэнтры беларускай сталіцы.

У той жа час у рэгіёнах пачаліся затрыманні. У Полацку міліцыя затрымала двух актывістаў, у тым ліку сябра “Еўрапейскай Беларусі Віктара Калесніка:

– Здарылася гэта, калі мы накіроўваліся ў Мінск на мітынг. Па дарозе спынілі машыну, нібыта яна ўгнаная. Прывезлі і трымаюць у аддзяленні. Мы ўжо больш як гадзіну сядзім, няма ніякіх тлумачэнняў, нічога.

Каля дзесяці гадзін раніцы затрыманы і цяпер знаходзіцца ў міліцыі актывіст АГП Юры Сілкін, які з Жодзіна планаваў выехаць у Мінск на Дзень Волі. Паводле звестак Праваабарончага цэнтра “Вясна, на вуліцы да яго падыйшлі двое міліцыянтаў і паведамілі, што ён затрыманы.

“Свабода паведамляе, што ў Гарадку Віцебскай вобласці затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду», старшыня раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Каля яго дома ад раніцы стаяла машына з міліцыянтамі, а калі актывіст выйшоў з дома, то быў затрыманы «каб даць тлумачэнні».

Яна Запольская, Радыё Рацыя.

Каментаваць