Дзень волі: ад Акадэміі навук да Купалаўскага скверу

Аргкамітэт  па святкаванню Дня  волі дасягнуў паразумення  наконт каардынацыі  дзеянняў 25 сакавіка з прадстаўнікамі розных палітычных арганізацый, а таксама вырашыў не весці людзей на Бангалор.



Аргкамітэт  па святкаванню Дня  волі дасягнуў паразумення  наконт каардынацыі  дзеянняў 25 сакавіка з прадстаўнікамі розных палітычных арганізацый, а таксама вырашыў не весці людзей на Бангалор.

Прадстаўнікі  аргкамітэту па адзначэнню Дня Волі паведамілі журналістам, што вулічная акцыя пройдзе ў цэнтыр горада незалежна ад таго, ці будзе дадзены на яе дазвол Мінгарвыканкама. Збор удзельнікаў запланаваны 25 сакавіка (чацвер) а 18.00 на пляцы ля Акадэміі навук, затым мяркуецца прайсці шэсцем праспектам Незалежнасці да скверу Янкі Купалы, дзе і мусіць адбыцца ўрачыстая дзея.

Старшыня  аргкамітэту і кіраўнік партыі БНФ  Аляксей Янукевіч гаворыць, што падрыхтаваная культурніцкая праграма, але многае будзе азлежаць ад абставінаў “на месцы. “У нас ёсьць праграма святкавання, якая прадугледжвае выступы паэтаў, бардаў. Будзе шмат бела-чырвона-белых сцягоў, балёнікі, кветкі. То бок мы рыхтуем насамрэч святочную праграму. Канешне мы дапускаем верагоднасць, што ўлады не дазволяць шэсце па заяўленым маршруце, будуць ставіць кардоны. Нашыя  дзеяньні будуць залежаць ад колькасці людзей, якія прыйдуць на гэтую акцыю, і іх настрою. У нас ёсьць розныя варыянты разьвіцьця падзей, але магу сказаць дакладна, што на плошчу Бангалор мы не пойдзем, – запэўніў Янукевіч.

Да  слова, учора ў Мінску, як і ў многіх іншых краінах свету, адзначаўся Дзень Святога Патрыка, які лічыцца Днём незалежнасці Ірландыі. Шэсце з гэтай нагоды таксама было забароненае і прыхільнікі гінэса, зялёнага трылісніка і  Ірландскіх танцаў разышліся па клубах і барах.  Сябра партыі БНФ Віктар Івашкевіч пазітыўна ставіцца да “раскручанасці ірландскага свята і лічыць, што беларусам варта вучыцца піярыць саміх сябе: “Я думаю, што гэта прыклад для беларускіх патрыётаў як рабіць прамоўшн сваёй краіны ва ўсім свеце. Калі б цягам некалькіх год нашымі намаганнямі 25 сакавіка адзначалася ва ўсёй Еўропе, гэта быў бы наш адказ Дню св. Патрыка.

Падчас  прэс-канферэнцыі кіраўнік руху “За свабоду Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў  выказванне лідэра грамадзянскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь Андрэя Саннікава, што ліберальная палітыка Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі – памылковая. “Палітыка Еўрасаюза ў дачыненні Беларусі не хібная, а беспаспяховая, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч. – Рэакцыя Еўрасаюза павінна быць адназначнай: ЕС мусіць прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе. Хопіць гуляць у гэтыя гульні. Аднак і палітыку ізаляцыі Мілінкевіч не адабрае. “Я не бачу іншай перспектывы, апроч дыялогу. “Берлінская сцяна паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прывядзе да страты незалежнасці Беларусі. Альтэрнатывы дыялогу няма, таму трэба шукаць шляхі,, – падкрэслівае палітык.

Каментаваць