Дзень нацыянальнага сцяга

Сёння Эстонія святкуе 131-годдзе нацыянальнага сцяга. Сёняшні эстонскі трыкалор упершыню з'явіўся яшчэ ў тыя часы, калі Эстонія была ў складзе Расійскай імперыі.



17 верасня 1881 года ў Дерптскім універсітэце на ўстаноўчым сходзе першай эстонскай нацыянальнай студэнцкай карпарацыі «Віронія» былі ўсталяваныя колеры створанага студэнцкага братэрства:

  
сіні — адлюстраванне неба, азёр і мора эстонскай зямлі, сімвал вернасці праўдзе і нацыянальным ідэям;

  
чорны — колер зямлі радзімы і нацыянальнага сурдута;

  
белы — імкненне эстонскага народа да шчасцяі святла.


Першы сіне-чорна-белы сцяг быў 23 траўня (4 чэрвеня) 1884 асвечаны пастарам Рудольфам Каласам (гэта палотнішча захоўваецца ў Эстонскім нацыянальным музеі).


 

Сіне-чорна-белы сцяг стаў сімвалам эстонскага нацыянальнага годнасці і імкнення эстонцаў да незалежнасці. На эстонскіх песенных фестывалях у 1894 і 1896 гадах лунала мноства такіх трыкалораў.

У 1918 годзе, калі Эстонія стала незалежнай рэспублікай сіне-чорна-белы быў афіцыйна абвешчаны нацыянальным сцягам Эстоніі. З таго часу значэнне колераў крыху змянілася.
 
Сіні — неба, вернасць сваёй Радзіме.
 
Чорны — зямля, працавітасць.
 
Белы — прастата, чысціня, светлая будучыня.
 
 
27 чэрвеня 1922 г.ода парламент Эстоніі прыняў закон аб дзяржаўным сцягу, канчаткова замацаваўшы яго апісанне, статус і правілы выкарыстання.

Каментаваць