Дзень Роднай мовы — свята сапраўднай любові да Беларусі і яе нацыянальнага скарбу

Ужо дзевятая па ліку штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове, якая прымеркавана да Міжнароднага Дня Роднай мовы прайшла на Сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

 



Як падкрэслівалі старшыня ТБМ Алег Трусаў і яго першы намеснік Алена Анісім, сёлетняя Агульнанацыянальная дыктоўка, ідэю рэалізацыі якой у свой час першым высунуў палітолаг У. Падгол, у гэтым годзе стала сапраўды агульнанацыянальнай: тэксты па-беларуску пішуць, чытаюць вершы беларускіх аўтараў прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаваныя ў нашай краіне, сваю пашану да Роднага Слова выказваюць спартоўцы, прадстаўнікі бізнесу, вучні пачатковых школ, студэнцтва.

Сёлетняя Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове будзе праводзіцца ў тры этапы. Першы этап — 21 лютага — уключае напісанне тэксту «Радасць адкрыцця» Янкі Сіпакова, якому ў гэтым годзе споўнілася б 80 гадоў. Другі этап — напісанне верша М.Багдановіча «Пагоня» да 125-х угодкаў з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі. Завершыцца дыктоўка 25 сакавіка, у дзень абвешчання БНР, калектыўным напісаннем тэксту гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» М. Краўцова і У. Тэраўскага.

Што тычыцца першага этапу Агульнанацыянальный дыктоўкі і святкавання Міжнароднага Дня Роднай мовы, то ўзрастаючая цікаўнасць і актыўнасць грамадзян, а асабліва моладзі, у вывучэнні роднага слова, беларускай культуры і гісторыі Айчыны, засведчыла пра рост патрыятычных настрояў нашага грамадства, без саўковага і расійска-шавіністычнага шалупіння.

Фота аўтара 

Абмеркаванне:

  • В. Адзюшык
  • 2016-02-21 22:35:22
Слушная ідэя пісаць дыктоўкі на роднай мове ў эпоху татальнага бяспамяцтва, але някепская й нейкія канкрэтныя мэты ставіць.

Каментаваць