Дзень студэнта з цыганскім джазам і ска-панкам (фотарэпартаж)

Міжнародны дзень студэнта адзначаецца 17 лістапада. «Студэнцкая рада» зладзіла шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Тыдзень студэнта». Фінальная падзея прайшла ў клубе «Пляцоўка хол» з удзелам гуртоў «Нагуаль» і «ZnaROCK».



Першыя на сцэну выйшлі хлопцы, якія спяваюць поп-рок і ска-панк на тэмы сучасных праблемаў моладзі: атрымліваць 500 долараў, набыць айфон і быць талерантным. Акрамя сваіх песень калектыў выконвае некалькі кавераў на песні вядомых айчынных гуртоў, перакладае «ляпісаўскія» хіты на беларускую.

Гурт «Нагуаль» прыняў эстафету ў панкаў са «ZnaROCK». Сёлета бэнд крыху змяніў свой склад і музычны фармат. Цяпер калектыў грае больш у накірунку цыганскага джазу.

Каментаваць