Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дзень Волі ў Вільні

25 сакавіка 2016 года ў Вільні ўсе беларусы збяруцца разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі. Гэта памятная дата будзе адзначана шэрагам разнастайных мерапрыемстваў.



У гэты дзень у 1918 годзе была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Каб разам успомніць падзеі тых гадоў, мы збярэмся а 12.30 на віленскіх могілках Росы і ўрачыста ўшануем памяць выбітных дзеячоў БНР, дзякуючы якім і з’явіўся Дзень Волі. Пасля гэтага а 13.00 распачнецца актыўная частка праграмы — тэматычная гульня-арыентаванне па Старым горадзе Вільні. Падчас гульні каманды змогуць у займальнай форме даследаваць горад, наведаць мясціны звязаныя з дзейнасцю БНР. Каманды маюць складацца ад 2 да 4 чалавек. Для рэгістрацыі на гульню трэба запоўніць наступную форму.  Каманда-пераможца атрымае бясплатную паездку ў Трокі ад Vilnius Relax, а таксама сувенірныя прызы ад “Арт Сядзібы”.

А 15.30 у бібліятэцы імя Урублеўскіх пройдзе адкрыццё выставы прысвечанай Беларускай Народнай Рэспублікі і адбудзецца адкрытая лекцыя “Семь год мары: у пошуках Беларусі” Андрэя Чарнякевіча – вядомага даследчыка нацыянальнай спадчыны ў Беларусі.

Святочная праграма завершыцца а 19.00 канцэртам маладога і таленавітага гурта NAVI. Беларускія музыкі выканаюць свае самыя новыя сінглы, а таксама тыя песні, якія ўжо паспелі стаць улюбёнымі мелодыямі беларусаў. Канцэрт будзе праходзіць у маляўнічым раёне Ужупіс, у бары “Užupio kavinė”.

Святкаванні Дня Волі былі арганізаваныя супольнымі сіламі Студэнцкага прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance», Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава і Таварыствам беларускай культуры ў Літве. Мерапрыемствы сталі магчымымі пры падтрымцы Культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба», агенцтва «Vilnius Relax», Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і чальца Еўрапарламента Пятраса Аўштравічуса.

25 сакавіка ўсе беларусы атрымаюць цудоўную магчымасць сабрацца разам, каб актыўна і цікава адзначыць адну з самых важных падзей года — Дзень Волі. Усе арганізатары і партнёры шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных!

Праграма:

12:30 —13:00 Ушанаваньне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32).

13:00 — 15:30 Гульня па гарадскім арыентаванні ў Вільні.

15:30 — Адкрыццё выставы БНР у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Žygimantų g. 1/8)

16:00 — 17:30 Лекцыя  “Сем год мары: у пошуках Беларусі” гісторыка Андрэя Чарнякевіча (Žygimantų g. 1/8).

19:00 ­— 21:00 Святочны канцэрт гурта  NAVI (Užupio g. 2).

Арганізатары: Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта; Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance»; Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава; Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Партнёры: Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба»; агенцтва «Vilnius Relax»; Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.

Кантакты:

+37067922058 (Дзяніс)

+ 37067516062 (Кірыл)

 studentcouncil@ehu.lt

Паводле прэс-рэліза

Каментаваць