«Дзень Вышыванкі» адсвяткавалі ў Мінску

«Дзень вышыванкі» ў Мінску святкавалі ўжо другі раз, але запатрабаванасць мерапрыемства толькі павялічылася. Суботнім вечарам Палац Мастацваў пераўтварыўся ў кірмаш нацыянальнага хэнд-мэйду і творчай прамысловасці.



Раней беларусы ў асноўным набывалі рэчы і сувеніры з нацыянальнай сімволікай  праз знаёмых ці ў інтэрнэт-крамах (Prastora.by , V-ART-@, Revival Crafts Studio, Elen Carotte і інш.). На «Дне Вышыванкі» наведвальнікі мелі ўнікальную мажлівасць — уласнымі рукамі памацаць, выбраць і набыць любую рэч з нацыянальнай сімволікай ад тых брэндаў, якія раней бачылі з экранаў сваіх манітораў. На прылаўках было літаральна ўсё неабходнае: вокладкі пад пашпарт, кубкі, падушкі, сшыткі, упрыгожванні… Але цэнтрам продажу, натуральна, стала вышыванка. Яе можна было набыць любых памераў і па самых разнастайных коштах.

На кірмашы можна было набыць самыя разнастайныя рэчы

На мерыпрыемстве працавалі дзве сцэны: адна ў —  фае, іншая — у каферэнц-зале. У фае правадзіліся разнастайныя конкурсы, пераможцам якіх выдаваліся адмысловыя прызы. На імправізаванай сцэне выступіў этна-дуэт «Вера і Патрыцыя» пры падтрымцы  вядомай Ірэны Катвіцкай.

Дуэт "Вера і Патрыцыя"

У канферэнц-залі Сяргей Доўгушаў, вядучы праекта «Спеўны сход» і саліст гурта «Вурай» зладзіў для ўсіх ахвочых майстар-клас па спевах. Вядомую калядную песню са словамі «Прыйшла Каляда ўвечары, прынясла пірагі ў рэшаце» спявала адразу некалькі соцен чалавек.

Сяргей Доўгушаў вучыць спяваць калядныя песні

Аматарм татуіровак майстры вывелі хной беларускія арнаменты. А вядомы Алесь Таболіч расказаў усім цікаўным пра арнаментальнае тату. Сябры Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства распавялі пра асаблівасці традыцыйнага строю. Напрацягу свята арганізатары правадзілі конкурс на лепшы малюнак пад назвай «Беларусь праз 20 год». Мастакі ад стрыт-арт праекта «Signal» размаўлёўвалі майкі, якія потым адзін з арганізатараў свята Франак Вячорка паспяхова прадаў на святочным аукцыёне.

Франак Вячогка гандлюе майкамі з нацыянальным арнаментам

Арганізатары заклікалі ўсіх «фоткацца, сэлфіцца і выкладаць усё ў інтэрнэт», бо імі пасля будзе выяўлена лепшая фота са свята, пераможцу якога будзе ўручаны прыз.

Наведвальнікі мелі магчымасць паслухаць і сучасныя беларускія гурты. На свята завіталі «Amaroka», «Znarock», «Navi». А хэдлайнерам музычнай часткі стаў агульнавядомы «Палац».

Арганізатарам мерапрыемства выступіла грамадская арганізацыя «Арт Сядзіба».

Абмеркаванне:

  • Сам сабе прыгожы
  • 2014-12-14 18:49:55
А журналісты НН экспертна залажалі "матылькі на рызінцы" як антыстылёвую рэч :)

Каментаваць