“Дзяды – 2010”

Традыцыйная акцыя памінавення памерлых продкаў “Дзяды прайшла 31 кастрычніка ў Мінску. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Кансерватыўна-хрысціянскай партыя – БНФ, удзел у шэсці і мітунгу ўзялі таксама і прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных моладзевых арганізацый, а таксама некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах кіраўніка дзяржавы, што адбудуцца 19 снежня бягучага году.



Традыцыйная акцыя памінавення памерлых продкаў “Дзяды прайшла 31 кастрычніка ў Мінску. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Кансерватыўна-хрысціянскай партыя – БНФ, удзел у шэсці і мітунгу ўзялі таксама і прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных моладзевых арганізацый, а таксама некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах кіраўніка дзяржавы, што адбудуцца 19 снежня бягучага году.

Збірацца народ пачаў а палове на адзінаццатую сонечнай, хоць і прахалоднай, нядзельнай раніцы. Адразу ж каля прахадной Мінскага гадзіннікавага заводу “Прамень з’явіліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, штандары Еўраепйскага Саюза, партыйныя сімвалы КХП-БНФ, іншых апазіцыйных арганізацый. Актывісты КХП-БНФ прынеслі з сабою некалькі новых драўляных крыжоў, якія праз некалькі гадзінаў яны ўсталююць на надмагіллях ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах нелюдзі з сталінскага НКУС знічшылі многія тысячы мірных грамадзян.

Зарэгістраванае ў Чэхіі Міжнароднае моладзевае аб’яднанне “Малады фронт, а таксама не зарэгістраваны ў Беларусі рух “Маладая Беларусь стварылі свае сімвалічныя “падраздзяленні – сябраў гэтых структур можна было адрозніць па асобных штандарах і расцяжках. Каля заводу “Прамень з’явіўся лідэр кампаніі “Еўрапейская Беларусь, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Андрэй Саннікаў, а тасама сустаршыня ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, яшчэ адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, які прыйшоў на акцыю з усім сямействам, уключна дачушку-немаўля. Былі тут і яшчэ два ўдзельнікі прэзідэнцкай кампаніі – намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і кіраўнік аргкамітэту па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч. Потым, ужо ў Курапатах, да акцыі далучыўся і лідэр грамадзянсекай кампаніі “Гавары праўду! паэт Уладзімір Някляеў, які таксама ўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы. Прысутнічалі і палітыкі Лявон Баршчэўскі, Павел Севярынец, мастак Аляксей Марачкін - аўтар шматпакутнай іконы Маці Божае Курапацкае, іншыя вядомыя ў нашай краіне асобы. 

Шэсце, як, дарэчы, і ў мінулыя гады, было санкцыянавана Мінгарвыканкамам, таму праходзіла мірна, без перашкодаў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Час ад часу удзельнікі акцыі выкрыквалі “Жыве Беларусь!, “Верым, можам, пераможам! і некаторыя іншыя лозунгі, але ўсё гэта не ўводзіла ў звыклы транс міліцыянтаў і асоб у цывільным, якія суправаджалі калону і перманентна вялі здымкі на відэакамеры.

У Курапатах, куды калона прыйшла прыкладна а 14-й гадзіне, людзі ўсклалі кветкі і знічкі ля галоўнага “Крыжа пакуты, потым грамада скіравалася на курапацкае гарышча, дзе ўсталяваны яшчэ тры вялікія крыжы і мемарыяльны камень. Там адбыўся непрацяглы мітынг, на якім выступілі кіраўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Юрась Беленькі, Сяргей Папкоў, Алесь Чахольскі і Валер Буйвал.

Юрась Беленькі зачытаў зварот да ўдзельнікаў акцыі старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка, які ўжо больш за дзесяцігоддзе знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі. “Галоўнае цяпер для нашых людзей - не ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісці на цёмнае галасаванне, не даць сябе скарыстаць як матэр’ял для фальсіфікацыі выбараў, не даць рэжыму схавацца за плечы людзей, - казалася ў звароце Пазьняка. - Трэба пакінуць рэжым фальсіфікаваць на пустым месцы, каб быў відавочны факт ашуканства і каб быў відавочны аргумент патрабаваць выбары без удзелу ў іх узурпатара прэзідэнцкай пасады. Надыходзіць час перамен, ён адчуваецца ў паветры. Мы не ведаем, колькі ён працягнецца, але галоўнае — не змарнуйма яго. Тут, у Курапатах, пад крыжамі на святыя “Дзяды самы раз задумацца над нашымі дзеяннямі і нашай будучыняй, якая павінна стацца лепшай, чым ёсць, каб недарма былі тыя нявінныя ахвяры, якія плаціў наш народ за сваё існаванне. Вітаю ўсіх на светлых “Дзядах!.

У нядзелю ў Курапатах былі ўсталяваны трыццаць новых драўляных крыжоў. Прычым, дваццаць крыжоў на ўласных плячах прынеслі самі ўдзельнікі шэсця, а яшчэ дзесяць актывісты КХП-БНФ прывезлі непасрэдна ва ўрочышча на машынах. Практычна ніводнае з курапацкіх надмагілляў не засталося без знічкі, лампадкі і кветак. Пасля заканчэння мітынгу людзі яшчэ доўга не спяшаліся пакідаць сапраўды народны мемарыял – Курапаты.
 

 

 

 

 

Каментаваць