Дзяды дазволілі

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі з нагоды дня памінання продкаў Дзяды. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, шэсце пачнецца 1 лістапада ў 10.30 каля Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці. Яго ўдзельнікі накіруюцца да ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца мітынг. Час правядзення акцыі — з 10.30 да 17.00.

Дэманстранты пройдуць па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі. У 15.00 павінен адбыцца мемарыяльны мітынг на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, дзе, па розных ацэнках, у гады сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя ад 30 000 да 200 000 чалавек.

Прадстаўнікі КХП—БНФ таксама падавалі заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей. «Гэта шэсце мы плануем арганізаваць 8 лістапада. Заяўка была адпраўлена ў гарвыканкам, аднак адказу на яе пакуль няма», — паведаміў Папкоў.

Каментаваць