Дзяды ў Лошыцы скончыліся затрыманнямі

6 лістапада Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ правяла традыцыйнае шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры. Нягледзячы на тое, што акцыя была дазволена Мінгарвыканкамам, не абышлося без затрыманняў і непрыемных інцыдэнтаў.

Шэсце традыцыйна прайшло ад Дома культуры камвольнага камбіната да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім Яры. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек, большасць з іх — людзі сярэдняга і сталага веку, актывісты КХП—БНФ.



6 лістапада Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ правяла традыцыйнае шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры. Нягледзячы на тое, што акцыя была дазволена Мінгарвыканкамам, не абышлося без затрыманняў і непрыемных інцыдэнтаў.

Шэсце традыцыйна прайшло ад Дома культуры камвольнага камбіната да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім Яры. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек, большасць з іх — людзі сярэдняга і сталага веку, актывісты КХП—БНФ.

Пасля шэсця прайшоў мітынг, на якім выступілі актывісты КХП—БНФ. Быў зачытаны зварот Зянона Пазняка, якога Валеры Буйвал назваў “лідарам беларускай нацыі. Намеснік старшыні КХП—БНФ Юры Беленькі распавёў аб тым, што калі савецкія ўлады даведаліся пра тое, што Пазняк збіраецца даследаваць факты расстрэлаў у Лошыцы, яны хутка пабудавалі на гэтым месцы гаражы, каб схаваць сваё злачынства.

Падчас мітынгу адбыўся непрыемны інцыдэнт — журналіст Юрась Навіцкі намагаўся зняць на фота аднаго з аператараў КДБ. Той закрываў свой твар, але, не вытрываўшы нахабнасці журналіста, з усёй сілы ляснуў па камеры, якая ўдарыла па патыліцы аднаму з актывістаў, Уладзіміру Юхо. Ледзь не завязалася бойка.

Уладзіміру Юхо

Юрась Навіцкі



Апошняй на мітынгу ўзяла слова невядомая жанчына. Яна адзначыла, што ў расстрэлах удзельнічалі не толькі акупанты, але і тыя, хто жыў на гэтай зямлі. Яе словы выклікалі абурэнне ў шматлікіх удзельнікаў мітынгу, жанчыне не далі дагаварыць, а некаторыя пачалі адкрыта называць яе правакатаркай. Адна з актывістак КХП—БНФ нават спрабавала аказаць на яе фізічнае ўздзеянне.

Пасля заканчэння мітынгу жанчына села ў аўтамабіль актывіста  руху “За Свабоду Арцёма Лявы. У тую ж машыну сеў і непасрэдны ўдзельнік папярэдняга інцыдэнту, журналіст Юрась Навіцкі. Праз некалькі дзесяткаў метраў на выездзе на вуліцу Маякоўскага аўтамабіль спыніў супрацоўнік ДАІ, а людзі ў чорным груба вывалаклі Юрася Навіцкага з машыны, пасадзілі ў джып без нумароў і звезлі ў невядомым накірунку. Варта адзначыць, што пасля агляду аўтамабіля супрацоўнікам ДАІ ў ім застаўся толькі кіроўца, які адразу з’ехаў.

Пасля акцыі быў затрыманы і другі ўдзельнік інцыдэнту з Навіцкім — актывіст КХП—БНФ Уладзімір Юхо. “Пасля акцыі мы панеслі дрэўкі ад сцягоў назад да камвольнага камбінату, бо там стаяла машына аднаго з сябраў партыі. Калі мы ўжо былі каля да машыны, да нас падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яны паказалі дакументы Беленькаму . Гэтыя “дакументы былі звычайнай карткай без прозвішча і звання. Пасля гэтага яны павялі спадара Юхо ў нейкую машыну, — распавёў адзін з відавочцаў здарэння Алесь Кургановіч. Лёс затрыманых дагэтуль не высветлены.


Каментаваць