Дзяніс Садоўскі: "Вырак абсалютна не здзівіў"

Сёння, 16 красавіка, адбылося пасяджэнне суду на скаргу аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" супраць Палацу культуры Мінскага трактарнага заводу на зрыў 17 снежня з'езду Партыі.
 



Сёння, 16 красавіка, адбылося пасяджэнне суду на скаргу аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" супраць Палацу культуры Мінскага трактарнага заводу на зрыў 17 снежня з'езду Партыі.
 
У судзе БХД далучыла да матэрыялаў справы шэраг новых матэрыялаў, у тым ліку праграма з'езду, якая ўтрымлівала інфармацыю аб выступе Лявона Вольскага, а таксама дадатковая тлумачэнні адносна закону Рэспублікі Беларусь аб правядзенні культурна-масавых  мерапрыемстваў. Згодна з законам, патрабаванні аб узгадненні культурна-массавых мерапрыемстваў не распаўсюджваюцца на мерапрыемствы, што праводзяцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэбаў без атрымання прыбытку.
 
Апроч таго, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі высунуў дадатковы патрабаванні спагнання з ПК МТЗ няўстойкі ў памеры 8 млн. 319 тыс. 650 рублёў. "Адказчыку ад ПК МТЗ нічога не заставалася, як паўтараць нібы папугай, што канцэрт быў няўзгоднены, і таму яны мелі права адключаць асвятленне", — адзначыў ён.
 
У заключным слове Дзяніс Садоўскі таксама прапанаваў падараваць адказчыку ПК МТЗ і суддзі, які вёў працэс, клоўнскія насы, каб той цырк, што адбываўся ў судзе, найбольш нагадваў самога сябе.
 
Пасля гэтага суддзя выйшаў у дарадчы пакой. Праз паўгадзіны ён абвясціў вырак: ва ўсіх патрабаваннях адмовіць, бо яны не грунтуюцца на законе.
 
Каментуючы вынік Дзяніс Садоўскі адзначыў: "Вырак абсалютна не здзівіў. Ён яшчэ раз падкрэсліў тое беззаконне, якое чыняць прадстаўнікі рэжыму. Але за кожнае беззаконне кожны ў свой час у любым выпадку панясе заслужанае пакаранне. Спадзяюся, гэта будзе хутка".

Паводле прэс-службы БХД

Каментаваць