Дзяржава хавае прычыну блакавання сайту Legalize Belarus

Аб гэтым паведамляецца на Facebok-старонцы моладзевай ініцыятывы "Дзея"


"Мы прасілі ў Міністэрства інфармацыі даслаць вытрымкі з матэрыялаў сайту, якія «прапагандуюць спажыванне марыхуаны». У адказе нам прапанавалі звярнуцца да міліцыі, бо менавіта на падставе паведамлення з МУС было прынятае рашэнне пра блfкаваньне." — кажуць актывісты.

У Міністэрстве ўнутраных спраў, у сваю чаргу, ім паведамілі што "апавяшчэнне і графічныя выявы (скрыншоты) адпаведных старонак інтэрнэт-сайту з забароненай да распаўсюду інфармацыяй накіраваныя ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі для прыняцця рашэння пра абмежаванне доступу".

Зараз яны звярнуліся ўжо ў трэцяе міністэрства — у Мінсувязі. Туды ж была накіраваная скарга. "Дзея" папярэдзіла чыноўнікаў, што "пры атрыманьні чарговага адказу, які не адпавядае заканадаўству, мы будзем вымушаныя звярнуцца ў суд і прыкладзем усе намаганні, каб сітуацыю вакол нашых заблакаваных сайтаў шырока асвятлялі ў беларускіх і міжнародных сродках масавай інфармацыі."

"Дзеяньні гэтых міністэрстваў парушаюць закон пра звароты грамадзянаў, Канстытуцыю і міжнародныя дамоўленасьці Беларусі." — лічаць прадстаўнікі "Дзеі"

Нагадаем, ад 29 мая ў Беларусі недаступны сайт Legalize Belarus і яшчэ некалькі соцень сайтаў на серверы de3.fcomet.com (IP-адрас: 139.162.166.31) хостынг-правайдэра Fastcomet.

Чытайце таксама: Міністэрства інфармацыі заблакавала яшчэ два сайты 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць