Дзяржава ставіцца да нас, як да жывёлаў (+відэа)

Супрацоўнікі Мінгандлю прыйшлі з пазапланавай праверкай ў міні-кавярню — адразу пасля іх візіту «хуткая» забрала ўладальніцу кавярні Таццяну Аляхновіч у шпіталь з высокім ціскам. Зараз прадпрымальніца злегла з нервовым зрывам.


Невялікая кавярня на чатыры столікі месціцца ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў, дзе прадаюцца разнастайныя аўтамабільныя тавары. Ужо некалькі дзён як пакупнікі, так і прадаўцы застаюцца без адзінага месца, дзе можна было падмацавацца ды выпіць кубак кавы.  Кавярня працуе год, і за гэты час перажыла дзве праверкі — калі на працу санстанцыі Таццяна Аляхновіч не наракае, ад праверкі Міністэрства гандлю жанчына дагэтуль у шоку.


— Мне тэлефануе прадавец, кажа — маўляў, прыйшла праверка з Мінгандлю. Я пытаюся — табе прадпісанне, пасведчанні паказалі? Апынулася, нічога не паказалі. Кажу, нічога табе не дазваляю падпісваць,  выязджаю, хутка буду. Папрасіла трубку перадаць ревізорам, яны адмовіліся браць — маўляў, няхай прыязджае, на месцы ўсё вырашым. Адначасова з гэтым жанчына (адна з рэвізораў — аўт.) ужо пачынае лазіць па лядоўнях... Яшчэ прадпісанне не падпісалі, кнігу ўліку не завялі, пасведчанняў не паказалі. Па сутнасці можна было проста зачыніцца і выклікаць міліцыю — хто гэтыя людзі?


Пакуль Таццяна Аляхновіч ехала ў кавярню, рэвізоры ўжо пачалі праверку.


— Прадавец займалася дакументамі, тым часам правяраючы пайшоў у падсобку глядзець лядоўню. Там нельга знаходзіцца без матэрыяльна адказнай асобы — мяне — бо ў памяшканні ляжаць асабістыя рэчы. У лядоўні на паліцы для персанала былі мае дзве катлеты, гэта я ссабойку брала, там была этыкетка ад “Віталюра” — бачна, што маё, а не з кавярні. Рэвізор гэтыя катлеты дастаў, перамацаў іх, перанюхаў...


Пасля з кутка, дзе вісіць інфармацыя для спажыўцоў, узяў арыгінал дакумента асартыментага пераліку з пячаткай — і наўпрост у арыгінале пачаў нейкія свае лічбы пісаць асадкай! У афіцыйным дакуменце!


Пазней, дарэчы, у мяне гэты асартыментны пералік проста знік, хаця афіцыйнага вымання не праводзілася. Рэвізор сказаў, што паклаў гэты дакумент у кнігу праверак і рэвізій, аднак на відэа (з камеры відэаназірання ў кавярні — аўт.) дакладна  бачна, што кнігу ён вярнуў пустую. Калі я праз некалькі дзён прыйшла ў Мінгандлю і спыталася, дзе мой асартыментны пералік — я не магу без яго працаваць — ён кажа, я вам яго кінуў у кнігу. Кажу, вы ж разумеце, што вы туды не клалі. Яны ўсе там з мяне засмяяліся, і ён кажа — дакажыце. Такое бяспраўе! Ставяцца як да нейкіх жывёлаў.

Па выніках праверкі рэвізоры вынеслі прадпісанні зачыніць кавярню на 10 дзён, хаця выяўленыя парушэнні цяжка назваць істотнымі — у прыватнасці, на цэнніках няправільна указаныя назвы краін-вытворцаў (напрыклад, не Рэспубліка Беларусь, а РБ), не была вывешаная інфармацыя пра забарону прадаваць запальнічкі асобам да 15 гадоў; на бутэльцы з сіропам для кавы дрэнна разбіраецца тэрмін прыдатнасці — дарэчы, на відэазапісе бачна, што рэвізор пагадзіўся з прадаўцом, што надпіс прачытаць нескладана, аднак, як вынікае з дакументаў, усё ж унёс гэта ў спіс парушэнняў... У лік парушэнняў унеслі і адсутнасць спецвопраткі, нягледзячы на тое, што прадавец паказала адмысловы халат правяраючым — дзяўчына зняла вопратку на некалькі хвілін, бо выходзіла ў прыбіральню, аднак гэты довад яны да ўвагі не прынялі.


Самай «цяжкай» правінай рэвізоры палічылі наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў — тыя самыя дзве катлеты з ссабойкі, пачак сухарыкаў, якія ляжаў на вітрыне ў якасці прыклада (адпаведная пазнака, што сухарыкі — узор і не прадаюцца, была на пачку) і адзін бутэрброд (“бульбадог”, які проста размарожваўся ў лядоўні). Агульная сума “пратэрміноўкі” — 65 тысяч рублёў. Нават калі пагадзіцца з рэвізорамі і палічыць гэтыя прадукты пратэрмінаванымі — ці варта за такую суму зачыняць кавярню?


Акрамя сапсаванага здароўя, прадпрымальніца можа панесці велізарныя фінансавыя выдаткі. Дакладных сумаў Таццяна Аляхновіч яшчэ не пралічвала, аднак толькі штраф, які ёй могуць выпісаць, складае некалькі мільёнаў. А яшчэ 10-дзённы кошт арэнды, камунальных паслугаў, падаткаў... Да таго ж у кавярні засталося шмат ежы. Забраць дадому і з’есці, каб не прападала, прадпрымальніца не можа, бо ў выпадку, калі яе скаргі на вынікі праверкі ў Міністэрства гандлю, Камітэт дзяржкантролю і Генеральную пракуратуру будуць задаволеныя, жанчына будзе патрабаваць кампенсацыі за папсаваныя прадукты.



Таццяна Аляхновіч зазначае, што дакументы па выніках праверкі складзеныя неахайна: шмат абдруковак, прадпісанні на закрыццё кавярні (афіцыйныя дакументы) раздрукаваныя на чарнавіках; у адным з экзэмпляраў зробленыя папраўкі карэктарам; у дакуменце пазначана, што праверку праводзіла тры рэвізоры, а насамрэч іх было двое. Дарэчы, калі рэвізоры прывезлі ў кавярню прадпісанне на закрыццё, Таццяны Аляхновіч на месцы не было, і рэвізоры, пагражаючы міліцыяй, спрабавалі прымусіць падпісаць дакументы прадаўца (ёсць на відэа ніжэй).


Яшчэ адна дзіўная акалічнасць: разам з рэвізорамі падчас праверкі прысутнічалі двое невядомых людзей — мужчына з фотаапаратам і жанчына з дыктафонам. Па іх гутарцы Таццяна зразумела, што яны быццам бы з газеты, аднак яны не прадставіліся, а калі прадпрымальніца спыталася, на якой падставе жанчына вядзе аўдыёзапіс, яна хуценька схавала дыктафон у сумку (ёсць на відэа).


Таксама на відэазапісе бачна, як рэвізоры паказваюць на паліцы і вітрыну і актыўна каментуюць “журналістам”, паказваюць унутраныя дакументы кавярні, абяцаюць выслаць акт праверкі жанчыне на мэйл...


Чаму ж правяраючыя так дачапіліся да яе сціплай міні-кавярні Таццяна Аляхновіч не ўяўляе. Мажліва, паказная праверка для “журналістаў”, мажліва, скаргу на кавярню напісаў помслівы кліент.


— У лютым прыйшоў чалавек, купіў булку (у плёнцы). Спытаўся, дзе прыбіральня, пайшоў туды. Пасля прыходзіць з адкрытай булкай — маўляў, глядзіце, там цвіль. Я прапанавала вярнуць грошы, у якасці кампенсацыі прапанаваць каву.  Ён гаворыць, давайце 200 тысяч і каву. Я адмовілася — на якой падставе я буду даваць яму гэтыя грошы? У нас усё прыходзіць па дакументах, калі з булкай нешта не тое — я буду пісаць пастаўшчыкам.Тады ён прыгразіў скаргай у Мінгандаль і паабяцаў праблемы. Пасля ён мне набіраў на асабісты нумар, хаця дзе ён мог яго ўзяць? Пачаў пагражаць, маўляў, лепш бы далі грошы, адрас выпытваў. Давялося напісаць на яго заяву ў міліцыю, на што мне ўчастковы сказаў — а што вы хочаце, ён вас абражаў матам, нажом тыкаў? Ну калі тыкне, тады і прыйдзеце. Я кажу, як жа, на відэа факт вымагальніцтва грошаў, чутны пагрозы — міліцыянт пасмяяўся і ўсё.

Таццяна Аляхновіч складваць рукі не збіраецца і гатовая нават да судовых спрэчак:

— Вялікія сеткі крамаў баяцца нешта казаць, яны не могуць проста зачыніцца, ім далей працаваць з Міністэрствам гандлю. Я ж індывідуальная прадпрымальніца, мне і так створаныя ўмовы, што заробкаў фактычна ніякіх. І калі яны будуць да мяне хадзіць адзін за адным, данімаць праверкамі і штрафамі, я не бачу сэнсу далей працаваць.


Гэтая гісторыя незвычайная таму, што ўся праверка зафіксаваная на камеру відэаназірання, і фактычныя дзеянні рэвізораў (акрамя праверкі ў падсобцы, дзе камера не фіксуе) можна параўнаць з тым, як праверка мусіць праводзіцца. Мажліва, менавіта таму, што правяраючыя не чакалі, што іх дзеянні будуць запісвацца на відэа, што Таццяна Аляхновіч не ціха пагодзіцца з парушэннямі і выплаціць штраф, а напіша скаргі і звернецца ў СМІ, пакуль (прынамсі ў Інтэрнэце) мы не змаглі знайсці хоць якую інфармацыю пра гэтую праверку ад таямнічых журналістаў...


Мажліва нашыя чытачы сутыкаліся з падобнымі сітуацыямі альбо маюць станоўчы досвед абароны ад недобрасумленных рэвізораў — пішыце на адрас рэдакцыі novychas@gmail.com, Таццяна Аляхновіч шукае аднадумцаў.


Таццяна Аляхновіч пагадзілася прадставіць фрагменты відэазапісу, якія дакладна пацьвярджаюць яе словы


Пра адмову прадставіць пасведчанні таямнічых журналістаў:


Пра спецвопратку:


Пра дыктафонны запіс:


Пра раскрыццё ўнутраных дакументаў:


 Пра пагрозу міліцыяй:


Пра тэрмін прыдатнасці сіропа для кавы:


Пра кнігу рэвізій:








Абмеркаванне:

  • Саша
  • 2016-04-22 18:17:58
Просто кошмар и это называются проверяющие? Они сами своих законов не знают, таких гнать с минторга с позором надо!!!! Так и здесь злоупотребление должностными обязанностями. Сочувствую вам Татьяна.
  • ВР
  • 2016-04-22 18:38:41
"Агульная сума “пратэрміноўкі” — 65 тысяч рублёў... ці варта за суму, меншую за паўдолара, зачыняць кавярню?" А як 65 тыс. сталі сумай, меншай за паўдолара? Гэта ж 3 долары з лішнім.
  • Таццяна
  • 2016-04-22 23:07:50
Так, была памылачка, мусіла быць "менш за пяць долараў") выправілі ўжо, дзякуй за пільнасць!
  • ярослав
  • 2016-04-22 19:24:20
Згодны з Вамі, гнаць такіх з міністэрства трэба. Таццяна, звярніцеся да юрыстаў, на мой погляд, ёсць сур'ёзныя парушэнні заканадаўства, з іх боку. Справядлівасць пераможа !!! Хачу пажадаць цярпення і здароўя, хай у вас усё атрымаецца !!!
  • Юля
  • 2016-04-22 19:42:33
Такое впечатление что законы выполнять должны только ИП, а для проверяющих с минторга закон не писан. Татьяна, ты умничка, огромного тебе здоровья, сил и удачи.
  • Джорж
  • 2016-04-22 20:35:54
И это у нас правовое государство, пускай независимые юристы помогут этой девушке добиться справедливости. Ходят с проверками в маленькую кафешку, непонятно где. Может они хотят отжать её и с чьей-то подачи специально ищут до чего докопаться.
  • Игорь
  • 2016-04-22 21:27:01
Четыре дармаеда. Выгнать и отправить коровам хвосты крутить.
  • Юрий
  • 2016-04-23 04:34:09
Ужасные времена !
  • Татьяна
  • 2016-04-23 12:13:32
Беспредел и беззаконие со стороны чиновников. Это напоминает времена репрессий.
  • Гомель
  • 2016-06-23 14:10:48
Ужас ! Идиотизм !
толпа пришла проверять маленькую торговую точку, лучше бы эти люди пошли и проверили как торгуют насваями возле школ и травят детей !
Дайте спокойно работать и жить людям, устроили клоунаду, такое впечатление , что поймали банду распространителей КОКАИНА в булочках ! Сходите проверьте хлебпром, качество товара !
Я торговал белорусской обувью и покупатель купил , обувь бракованную, которая после проверки на фабрике получила статус по документам фабрики #Батичели, говорящей : что обувь не бракованная, но в суде именно я оплатил за брак Белорусской фабрики 5млн штраф.
Как я хочу на всех посмотреть , уважаемые "супер честные" проверяющие органы, когда власть развалиться и вы останетесь, без своей микро власти за бортом, в нищите .
Ждать осталось не долго, вы все сделали, дело за малым, экономику вы остановили и поднять никогда уже не сможете, теперь дело времени.
А эти поступки: конвульсии умирающего, в попытках движения, вы умерли как страна , политические трупы.

Каментаваць