Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дзяржаўны міністр Хоер крытыкуе дзеянні беларускіх праваахоўных органаў

У сувязі з затрыманнямі 22.06. у Мінску і іншых гарадах Беларусі Дзяржаўны міністр у Федэральным міністэрстве замежных спраў Вернер Хоер 23.06. заявіў:

„Я рашуча асуджаю ўчорашнія абсалютна несуразмерныя, часткова сілавыя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў супраць мірных грамадзян і прадстаўнікоў СМІ. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Гэтымі дзеяннямі асобы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў, зноў дэманструюць сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў. Германія і Еўрапейскі Саюз з'яўляюцца партнёрамі тых беларускіх грамадзян, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

Федэральны ўрад па-ранейшаму патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спынення рэпрэсій у адносінах да апазіцыі і незалежных СМІ“.
 
Каментаваць