Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Еўрапейскі форум прызначаны на лістапад

12 жніўня адбыўся чарговы сход аргкамітэту Беларускага еўрапейскага форуму пад кіраўніцтвам намесніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Галоўным вынікам пасяджэння стала прызначэнне даты правядзення форума — 14 лістапада 2009 года.

12 жніўня адбыўся чарговы сход аргкамітэту Беларускага еўрапейскага форуму пад кіраўніцтвам намесніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Галоўным вынікам пасяджэння стала прызначэнне даты правядзення форума — 14 лістапада 2009 года.

Да пачатку лістапада ў Беларусі мусяць прайсці рэгіянальныя сходы, на якіх будуць вылучаныя дэлегаты на Беларускі еўрапейскі форум. Цяпер пададзена 86 заявак на правядзенне сходаў па ўсёй краіне. Першыя рэгіянальныя сходы ўжо адбыліся ў Смалявічах і Клецку. Ад гэтых рэгіёнаў дэлегатамі былі абраныя сем чалавек.

Аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форуму зацвердзіў квоту прадстаўніцтва дэлегатаў, узор сімволікі і дакументаў форума. Цягам бліжэйшага тыдня распачне працу сайт форума — на ім можна будзе не толькі знайсці інфармацыю пра само мерапрыемства, але і зарэгістраваць сябе як удзельніка рэгіянальнага сходу па вылучэнні дэлегатаў. Арганізатары разлічваюць, што агулам у форуме возьмуць удзел каля тысячы чалавек.

Бліжэйшым часам на Беларускі еўрапейскі форум таксама будуць запрошаныя замежныя госці: дэпутаты Еўрапейскага парламенту, прадстаўнікі іншых структураў Еўразвязу і дыпламатычнага корпусу краінаў ЕС і краінаў-удзельніц «Усходняга партнёрства», палітыкі, якія прадстаўляюць нацыянальныя парламенты. Нагадаем, што адно з першых запрашэнняў было перададзенае Старшыні Еўрапейскага парламента Ежы Бузэку.

Беларускі еўрапейскі форум мае на мэце мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў, а таксама падтрымаць паўнавартасны ўдзел Беларусі ў праграмах еўрапейскага супрацоўніцтва і інтэграцыі.

Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду» info@milinkevich.org

Каментаваць