Еўрапейскі гуманітарны універсітэт

Павел Церашковіч, кіраўнік акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ

Шаноўныя сябры і калегі!

Складаем Вам вялікую падзяку за працу па даследаванні нашага Краю, падняцці дзірвану лакальных гісторый, за павелічэнне цікавасці да беларускай гісторыі ў сваіх мясцовасцях і папулярызацыю гістарычных ведаў. Верым, што мы робім адзіную справу дзеля пашырэння свядомасці і патрыятызму сярод беларусаў, бо без іх немагчымае развіццё нацыі.

Павел Церашковіч, кіраўнік акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ

Шаноўныя сябры і калегі!

Складаем Вам вялікую падзяку за працу па даследаванні нашага Краю, падняцці дзірвану лакальных гісторый, за павелічэнне цікавасці да беларускай гісторыі ў сваіх мясцовасцях і папулярызацыю гістарычных ведаў. Верым, што мы робім адзіную справу дзеля пашырэння свядомасці і патрыятызму сярод беларусаў, бо без іх немагчымае развіццё нацыі.
Вось ужо амаль 5 гадоў існуе праграма " Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Мы здолелі аб'яднаць значную колькасць вядомых гісторыкаў-навукоўцаў і далучыць іх да выкладчыцкай справы. Сярод іх - Павел Церашковіч, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Ірына Махоўская, Сяргей Токць, Ірына Раманава, Ірына Дубянецкая, Сяргей Харэўскі і інш. Яны з'яўляюцца аўтарамі шматлікіх навуковых даследванняў у галіне гісторыі і антрапалогіі і вядомы як на Беларусі, так і далека па за яе межамі.

На чале з Алесем Смаленчуком быў заснаваны Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі, які аб'яднаў шматлікіх гісторыкаў і ў якім ствараецца альтэрнатыўная гісторыя Беларусі без уплыву "дзяржаўнай ідэалогіі". З 2008 года пад рэдакцыяй Алеся Смаленчука выдаецца гадавік антрапалагічнай гісторыі "Homo Historicus".

Студэнтам чытаюцца як традыцыйныя курсы, так і ўнікальныя. З вучэбным планам праграммы "Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія" Вы можаце пазнаёміцца на сайце ўніверсітэта.

У Вільні проста выключная інфраструктура для працы гісторыкаў і навучання студэнтаў-гісторыкаў - багатыя архівы і бібліятэкі з адкрытым доступам. Сама атмасфера Вільні таксама натхняе на гістарычныя пошукі. Калі блукаеш па вуліцах дзе жылі Скарына, Радзівілы і Сапегі, Адам Міцкевіч з сябрамі і Кастусь Каліноўскі, дзе жылі, вучыліся і закладалі падмуркі нашай нацыянальнай ідэі і беларускай дзяржаўнасці Вацлаў Іваноўскі і браты Луцкевічы, узгадоўвалі свой патрыятызм беларускія ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, каб потым годна ахвяравацца на служэнне Богу і Бацькаўшчыне.
Ва ўніверсітэце рэгулярна ладзяцца сустрэчы з вядомымі беларускімі палітычнымі, культурнымі і навуковымі дзеячамі якіх немагчыма запрасіць у навучальныя ўстановы Беларусі - напрыклад, З.Пазьняком, У.Някляевым, А.Фядутам, А.Мілінкевічам, І.Сурвілай, А.Разанавым, У.Арловым, Алегам Латышонкам, Л. Вольскім і інш.
ЕГУ аказвае фінансавую падтрымку студэнтам-грамадзянам ці пастаянным жыхарам Беларусі - у адпаведнасці з вынікамі ўступных выпрабаванняў і экзаменацыйных сесій у выглядзе грантаў на навучанне і стыпендый.

Фінансавая падтрымка (гранты) для студэнтаў, якія паступілі на праграмы дзённага бакалаўрскага навучання

25 % студэнтаў, якія паступілі, могуць разлічваць на гранты, якія цалкам пакрываюць кошт навучання за год (адразу пасля паступлення);

28 % студэнтаў, якія паступілі, могуць атрымаць зніжку ў памеры 800 еўра (адразу пасля паступлення);

30 % студэнтаў, якія паступілі, могуць атрымаць зніжку ў памеры 400 еўра (адразу пасля паступлення);

17% студэнтаў, якія паступілі, плоцяць поўны кошт 1200 еўра.


Двойчы на год для студэнтаў ЕГУ ўсіх праграм і формаў навучання праводзіцца конкурс навуковых праектаў па правядзенні даследаванняў і арганізацыі навуковых мерапрыемстваў. Праект можа прэтэндаваць на фінансавую падтрымку ў памеры 600 еўра.
Штогод Універсітэт вылучае стыпендыі лепшым студэнтам-грамадзянам Беларусі ці пастаянным жыхарам Беларусі. Памер стыпендыі - 2000 еўра на год. Для тых, хто паступіў на дзённае аддзяленне бакалаўрскага навучання ў 2011 годзе, такіх стыпендый будзе 14.
Акрамя гэтага, студэнты ўніверсітэта, якія паступілі на праграмы бакалаўрскага навучання і магістарскія праграмы, могуць прэтэндаваць на шэраг імянных стыпендый - У.Фурса, В.Лабко, М.Стральцова.
За поспехі ў навучанні студэнты-гісторыкі маюць магчымасць атрымаць дадатковыя стыпендыі фундацыі Орса-Рамана і Дабрачыннага фонду Вялікабрытаніі.
Пераможцы алімпіяд, творчых і навуковых конкурсаў, медалісты, а таксама дзеці з цяжкім сацыяльным становішчам і палітычна рэпрэсаваныя атрымліваюць ільготы пры паступленні. Падрабязьней тут: http://bel.ehu.lt/
Хацелі б звярнуць вашую ўвагу на магчымасці падрыхтоўкі, а таксама сдачы УМТ (удасканаленага маўленчага тэста), эсэ/ кампазіцыі ў цэнтры "Прапілеі".

Абітурыенты, якія перамогуць, прыняўшы ўдзел у Інтэлектуальным марафоне, атрымаюць 0.5 бала да агульнага рэйтынгу пры паступленні ў ЕГУ: http://www.ehu.lt/news/notice/0019123/
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягвае прымаць заяўкі на Дні адчыненых дзвярэй, якія пройдуць 25-27 сакавіка і 16-17 красавіка. Шчыра запрашаем далучыцца да мерапрыемства.
ЗВЯРТАЕМСЯ ДА ВАС З ПРОСЬБАЙ ПАШЫРЭННЯ ІНФАРМАЦЫІ Ў ВАШЫХ АСЯРОДКАХ СЯРОД НАСТАЎНІКАЎ І ШКОЛЬНІКАЎ, ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ ГІСТОРЫЯЙ І ВЫВУЧЭННЕМ РОДНАГА КРАЮ.
Кантакты, па якіх можна звярнуцца за дадатковай інфармацыяй:

• Куратар праграмы "Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія" Юрась Бачышча

yury.bachyshcha@ehu.lt, МТС +375297516018

• Куратар праграма "Культурная спадчына і турызм" Анна Шаўчэнка

anna.shauchenka@ehu.lt

Інфармацыю пра прыёмную кампанію можна знайсці на сайце ЕГУ і сайце Студэнцкай супольнасці.
Свае пытанні заўсёды можна задаць па адрасе: admission@ehu.lt, альбо праз форму пытанняў на старонцы сайта Студэнцкай супольнасці, альбо праз скайп: QuestionEHU
 

Каментаваць