Еўрапейскі Саюз акрэслівае ўмовы працягу супрацоўніцтва з Беларуссю

Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, які знаходзіўся ў Беларусі 8-9 ліпеня, на сустрэчы з журналістамі ў пятніцу падсумаваў асноўныя вынікі свайго візіту ў Мінск. За гэты час у яго адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, віцэ-прэм’ерам ураду Андрэем Кабяковым, кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Еўракамісар не пажадаў ракрываць падрабязнасці сваіх сустрэч з кіраўніком дзяржавы і высокімі службовымі асобамі краіны. Пра сваю сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам Штэфан Фюле толькі заўважыў, што “гэта была адкрытая і шчырая размова як пры тэлекамерах, так і без іх.

Штэфан Фюле адзначыў, што ўсе краіны-удзельніцы “Усходняга партнёрства ацэньваюцца Еўрасаюзам “не з пункту гледжання іх гістарычных адметнасцей, але на падставе таго, “ці ёсць пазітыўны прагрэс, імкненне і амбіцыі дзяржавы да рэформаў. “Чым больш дзяржава гатова рэфармаваць краіну, тым большую падтрымку яна можа чакаць ад нас, - заявіў еўракамісар.

“Выбары з’яўляюцца дэмакратычнай пячаткай на замежным пашпарце краіны. Беларусі вельмі патрэбна гэта пячатка, - падкрэсліў Штэфан Фюле. – Пад час сустрэч мы таксама гаварылі пра смяротнае пакаранне, бо Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне ў дачыненні да ўласных грамадзян. 

Еўракамісар паведаміў, што зараз у Бруселі распрацоўваецца так званы “Сумесны прамежкавы план, які, па словах еўрачыноўніка, з’яўляецца не прававым, але палітычным дакументам. “Гэта наша спроба стварыць рамкі для білатэральных зносінаў ЕС і Беларусі, - адзначыў Штэфан Фюле.

Еўракамісар заявіў, што Еўрасаюз па-ранейшаму чакае паляпшэння сітуацыі ў Беларусі па пяці пунктах - гэта адсутнасць палітычных зняволеных, свабода асацыяцый, свабода прэсы, адмена смяротнага пакарання і выкананне рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па правядзенню выбараў.

Штэфан Фюле паведаміў, што на парадку дня двухбоковых стасункаў важным з’яўляецца пытанне палягчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. “Зараз у Бруселі вядзецца падрыхтоўка прапановаў для мандата дэлегацыі Еўрасаюза на перамовах па рэадмісіі, па спрашчэнню парадку выдачы віз. Больш грунтоўнае абмеркаванне гэтага пытання ў Бруселі чакаецца ў верасні – кастрычніку бягучага году, - адзначыў еўракамісар. Паводле яго слоў, працэдура спрашчэння візавага рэжыму для беларусаў можа распачацца ўжо пры канцы 2010 году. 
 
Каментаваць