Еўрапейскі вэксаль

Улады Беларусі маюць намер працягваць “планамерны рух у бок мадэрнізацыі, дэмакратызацыі краіны. “Іншы варыянт развіцця Беларусі немагчымы, — заявіў падчас адкрыцця XIII Мінскага форуму кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. 



Улады Беларусі маюць намер працягваць “планамерны рух у бок мадэрнізацыі, дэмакратызацыі краіны. “Іншы варыянт развіцця Беларусі немагчымы, — заявіў падчас адкрыцця XIII Мінскага форуму кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. 

Ён зазначыў, што краіна чакае ад Еўрапейскага саюза адпаведнай рэакцыі: спрашчэння візавага рэжыму, поўнай адмены санкцый, лібералізацыі эканамічных адносінаў. Макей сказаў, што лічыць непрадуктыўным ціск на Беларусь. Увогуле, рыторыка Уладзіміра Макея кардынальна змянілася ў параўнанні з мінулым годам. Тады галоўным пасылам была дэманстрацыя незалежнасці Беларусі ад якіх бы тое ні было палітычных патрабаванняў суседзяў. Цяпер артыкулявалася, што дзяржава ўжо стаіць на шляху пераменаў і вітае намеры ЕС развіваць адносіны.

Палітолаг Алесь Лагвінец гаворыць, што “дыялог паміж Беларуссю і ЕС ідзе. “Часам ён нагадвае дыялог глухіх і сляпых, бо бакі не разумеюць, чаго яны хочуць, не заўсёды публічна гаворыцца пра існуючыя праблемы. Але ўлады краіны вымушаныя лічыцца з меркаваннем Еўрасаюза, і таму мы бачылі ліберальныя адносіны хаця б на этапе збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Пазітыўна, што нядаўна ў Беларусь прыязджаў Еўрапейскі камісар па пытаннях аховы здароўя і абароны правоў спажыўцоў Джон Далі. Падобныя кантакты спрыяюць выхаду з ізаляцыі, Беларусь ужо не можа быць такой, як была раней, — зазначае эксперт.

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пафала пацвердзіў, што Еўрасаюз мае намер пашырыць кантакты з Беларуссю. “Мы зацікаўленыя ў пазітыўным развіцці суверэннай Беларусі, і супрацоўніцтва з ЕС пайшло б гэтаму на карысць. Супрацоўніцтва ўжо вядзецца на высокім узроўні, і мы хацелі б яго працягнуць, — сказаў Пафала. Разам з тым федэральны міністр Германіі зазначыў, што падаўжэнне мараторыю на санкцыі для Беларусі з’яўляецца “вэксалем на будучыню, які дзяржава яшчэ не аплаціла. Еўропа незадаволеная тым, што ў Беларусі застаецца нявырашаным пытанне аб смяротнай кары. “Вынясенне трох смяротных прысудаў і выкананне двух на працягу гэтага года паказвае, што Беларусь папросту грэбліва ставіцца да патрабаванняў Еўрасаюза. Прэзідэнцкія выбары Пофала назваў “пробным каменем, па якім будзе вымярацца выкананне Беларуссю чаканняў ЕС. Па словах Пофалы, дыялог магчымы толькі ў выпадку, калі бакі кіруюцца агульнапрынятымі дэмакратычнымі каштоўнасцямі Еўропы.

XIII Мінскі форум “Беларусь і ЕС пасля крызісу: выклікі і шансы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства праходзіў у Мінску 3–4 лістапада. Мерапрыемства арганізавана Нямецка-беларускім таварыствам, з’яўляецца пляцоўкай для дыскусій прадстаўнікоў дзяржавы і грамадскасці па пытаннях эканомікі, палітыкі, культуры.
 

Каментаваць