Эўропа смуткуе

10 красавіка самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы пад Смаленскам. Загінула 96 чалавек. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні. Польшча рыхтуецца да пахаваньняў. У шмат якіх краінах абвешчаная жалоба.

13.50 Стан самапісцаў самалёта прэзыдэнта Польшчы, які разьбіўся пад Смаленскам, здавальняючы.

Уся інфармацыя пра палёт захавалася. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Сяргей Іваноў.



10 красавіка самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы пад Смаленскам. Загінула 96 чалавек. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні. Польшча рыхтуецца да пахаваньняў. У шмат якіх краінах абвешчаная жалоба.

13.50 Стан самапісцаў самалёта прэзыдэнта Польшчы, які разьбіўся пад Смаленскам, здавальняючы.

Уся інфармацыя пра палёт захавалася. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Сяргей Іваноў.


13.00 Да мэмарыялу ў Катыні, куды ляцела польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім, да гэтага часу ідуць людзі.

"Вельмі шкада, што Катынь зноў стала месцам трагедыі. Мы смуткуем разам з польскім народам і вельмі шкадуем", — кажа жыхарка Смаленску Тацьцяна Сьмірнова.

"Тут у кожнага польскага афіцэра — асобная таблічка, дзе напісаны імя, прозьвішча, месца нараджэньня, прафэсія і воінскае званьне", — сказаў Анджэй Трума, які прыехаў з Варшавы.


12.40 Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расеі генэрал арміі Мікалай Макараў разам з галоўнакамандуючымі ВПС, ВМФ і Сухапутных войскаў наведаюць у панядзелак пасольства Польшчы ў Маскве, каб выказаць спачуваньне.

Макараў кажа, што з загіблым у гэтай авіякатастрофе начальнікам польскага Генштабу ў яго склаліся добрыя дзелавыя стасункі.

"Таму гэта май асабісты боль. Я хачу выказаць перш за ўсё словы глыбокага шкадаваньня ягонай сям'і", — сказаў Макараў.


12.10 Лаўроўская просіць Лукашэнку абвясьціць жалобу


12.00 Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін ушанаваў памяць кіраўнікоў Польшчы, якія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам, паведамляе ў панядзелак прэсавая служба парлямэнту Ўкраіны.

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін у панядзелак наведаў пасольства Рэспублікі Польшча ў Украіне, дзе ўшанаваў памяць тых, хто загінуў у трагічнай авіякатастрофе польскага самалёта.

Сьпікер украінскага парлямэнту пакінуў запіс у Кнізе смутку, дзе ад імя народных дэпутатаў Украіны і ад сябе асабіста выказаў шчырыя спачуваньні сяброўскаму польскаму народу і словы падтрымкі родным і блізкім нябожчыкаў.


11.45 Адмыслоўцы, якія працуюць на месцы катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы, пачалі будаваць дарогу, каб вывозіць рэшткі самалёта.

"З-за балоцістай мясцовасьці вывозіць абломкі самалёта без дарогі будзе немагчыма", — заявіў прадстаўнік адміністрацыі Смаленскай вобласьці. Паводле слоў чыноўніка, праца можа расьцягнуцца на некалькі дзён.

У панядзелак у Смаленску праходзяць набажэнствы. Забаўляльныя ўстановы не працуюць.


11.30 На месцы, дзе ўпаў самалёт, шукаюць дакумэнты і каштоўныя рэчы загіблых. Тэрыторыя, дзе знаходзяцца найбольш буйныя часткі самалёта, падзеленая на квадраты.

"Мы шукаем дакумэнты і нейкія каштоўныя асабістыя рэчы, якія могуць дапамагчы ідэнтыфікаваць целы загіблых", — заявіў супрацоўнік апэратыўнага штаба.

Ён таксама паведаміў, што тэрыторыя ваеннага аэрадрома, дзе разьбіўся самалёт, ахоўваецца круглыя суткі.


11. 17 Прэс-сакратар Лукашэнкі: Інфармацыі пра жалобу ў мяне няма

"У мяне такой інфармацыі няма. Таму нічога на гэты конт не магу сказаць. Магу сказаць, што сёньня ў нас працоўны дзень, прэзыдэнт ажыцьцяўляе працоўную паездку па Менскай вобласьці. Магу паведаміць, што з нашага боку было выказана спачуваньне, а па-другое, польскі бок зьвяртаўся да нас з просьбай аб аказаньні дапамогі. Прэзыдэнт даў распараджэньне за кошт беларускага боку, за кошт нашага бюджэту аказаць усю неабходную дапамогу ў тым аб'ёме, у якім польскі бок папросіць. Наколькі мне вядома, такая дапамога была аказаная, гэта тычылася прыёму спэцсамалётаў з Польшчы".

11.00 "Труна зь целам Леха Качыньскага будзе выстаўленая для разьвітаньня ў аўторак у прэзыдэнцкім палацы", — паведаміў намесьнік кіраўніка канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Яцэк Сасін.

У панядзелак, 12 красавіка, палац кіраўніка Польшчы будзе падрыхтаваны для жалобнай цырымоніі.

10.30 Судова-мэдыцынскім экспэртам спатрэбіцца каля чатырох дзён, каб правесьці генэтычную экспэртызу целаў тых, хто загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. Пра гэта паведаміў першы намесьнік мэра Масквы Пётар Бірукоў.

12 красавіка ў Маскву павінны прыбыць яшчэ прыкладна 100 сваякоў нябожчыкаў, перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва "Новости".

"Уначы мы прынялі сваякоў загіблых. Яшчэ каля 100 сваякоў мы чакаем у панядзелак", — сказаў Бірукоў.


Апазнаньне целаў

Судова-мэдычная экспэртыза целаў ахвяраў авіякатастрофы, якая адбылася з самалётам прэзыдэнта Польшчы 10 красавіка, завяршылася ў Маскве 12 красавіка.

Вынікі экспэртызы не паведамляюцца.

У катастрофе загінулі 96 чалавек. Да цяперашняга часу ідэнтыфікаваныя целы 24 ахвяраў.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў стварыў адмысловую камісію на чале з прэм'ер-міністрам Ўладзімерам Пуціным, каб расьсьледаваць авіякатастрофу пад Смаленскам.

"Свабода" распачынае праект "Яны загінулі пад Катыньню"




Польшча

Пахаваньне ў Варшаве адбудзецца ў суботу 17 красавіка.

Жалобнае разьвітаньне мае адбыцца ў Варшаве на плошчы Пілсудскага.

Паводле польскага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, жаданьне ўзяць удзел у пахаваньні ўжо выказаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

11 красавіка апоўдні ў Польшчы адбылася жалобная акцыя — пад гук сырэнаў уся краіна замерла на дзьве хвіліны.

11 красавіка ў Варшаву даставілі цела Леха Качыньскага.


Жалоба

Польшча смуткуе

Трохдзённую жалобу па ахвярах абвясьціла Літва. Аднадзённая жалоба абвешчаная ў Расеі, Латвіі, ва Ўкраіне, а таксама ва ўстановах Эўразьвязу ў Брусэлі.

Трохдзённая жалоба абвешчаная ў Бразыліі. 11 красавіка прайшла аднадзённая жалоба ў Грузіі. У Чэхіі і ў Славаччыне жалобу абвесьцяць у дзень пахаваньня ахвяраў.

У Польшчы жалоба працягнецца сем дзён.

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка з нагоды трагедыі 10 красавіка накіраваў спачуваньне маршалку Сэйму Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загіблых.

У Беларусі жалобу не абвясьцілі.


Беларусь

Беларускія гледачы тэлеканалу "Расея" не пабачылі фільм Анджэя Вайды "Катынь". Замест яго паказалі шоў "Танцы з зоркамі". На тэрыторыі Расеі фільм паказалі пасьля праграмы "Весткі тыдня".

11 красавіка ў Менскай архікатэдры адбылася сьвятая імша, якую адслужыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Памяць ахвяраў ушанавалі ў Менску  і ў Горадні.

Афіцыйныя ўлады выдзелілі бясплатны транспарт, каб даставіць палякаў да месца катастрофы Ту-154.


Катастрофа

Трагедыя пад Катыньню

10 красавіка самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы пад Смаленскам. На борце было 96 чалавек. Усе яны загінулі.

Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных урачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэвы.


Радыё Свабода
-----------------------------------------------------------------------------

САЧЫЦЕ ЗА АБНАЎЛЕНЬНЯМІ

http://www.svaboda.org/content/article/2009588.html
http://www.svaboda.org/

Каментаваць