Еднасць выратоўвае народы

Землятрус, цунамі і катастрофа на АЭС у Японіі ўскалыхнулі ўвесь свет. У краіне працуюць выратавальнікі з 110 краін. Не хапае лекаў, не хапае рысу. У жылых раёнах некалькі разоў на дзень выключаюць электрычнасць.



Землятрус, цунамі і катастрофа на АЭС у Японіі ўскалыхнулі ўвесь свет. У краіне працуюць выратавальнікі з 110 краін. Не хапае лекаў, не хапае рысу. У жылых раёнах некалькі разоў на дзень выключаюць электрычнасць.

Масака Тацумі можна назваць паслом дабрачыннасці і культурных кантактаў. Кожны год Тацумі праводзіць знаёмства з традыцыйным адзеннем, цацкамі. Яна дэманструе каляровыя шаўковыя кімано з вышыўкай для дзяўчат, замужніх жанчын і мужчын. А яшчэ яна набывала прэпараты для вывядзення радыяцыі для чарнобыльскіх дзяцей і медтэхніку для дзіцячых шпіталяў. А зараз да яе звяртаюцца мінчукі з прапановай дапамагчы японскаму народу.

“Сродкі для гуманітарных патрэбаў, — гаворыць Масака Тацумі, — я пералічу ў першую чаргу тым японцам, якія раней ахвяравалі грошы для беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў. У маім спісе было 10 такіх дабрачынцаў, шукаю іх у інтэрнэце, пакуль знайшла толькі трох, астатнія пакуль што лічацца зніклымі без вестак. Людзям усяго свету ў такія часы трэба аб’ядноўвацца і сябраваць.

Жадаючыя могуць перадаць сродкі на лекі, харчаванне праз спадарыню Тацумі, патэлефанаваўшы па нумару 8 033 639 06 48.

Дапамагчы можна і праз Рэспубліканскі разліковы рахунак Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа: Рр 3015740099012 отд. 539 ААТ Белінвестбанк, МФО 153001739, ОМП 100265026, код 739, вул. Калектарная, 11.

Каментаваць