Эдуард Лобаў: «Наконт нашай калоніі…»

Палітвязень Эдуард Лобаў у адным са сваіх апошніх лістоў да паплечнікаў раскрывае таямніцу перадгісторыі «Папраўчай» калоніі № 22, а таксама дзеліцца ўражаннямі наконт тамтэйшага экалагічнага стану. Ці усё насамрэч так адназначна?..



Палітвязень Эдуард Лобаў у адным са сваіх апошніх лістоў да паплечнікаў раскрывае таямніцу перадгісторыі «Папраўчай» калоніі № 22, а таксама дзеліцца ўражаннямі наконт тамтэйшага экалагічнага стану. Ці усё насамрэч так адназначна?..

«…У апошнім лісце ты цікавіўся наконт нашай калоніі. Калонія размешчана на месцы былой вайсковай часткі (кажуць, што тут размяшчаліся ракетныя войскі). Частка была расфармавана пасля распаду СССР, на яе месцы была пабудаваная калонія. Спачатку тут, хутчэй за ўсё, асуджаныя і жылі ў памяшканнях казарменнага тыпу, але потым казармы пазносілі і замянілі новымі будынкамі: медчастка, сталоўка, клуб, барак на 4 атрады. Шмат хто кажа, што спачатку тут збіраліся зрабіць «Рэспубліканскую лякарню для асуджаных», але потым нешта перадумалі і пакінулі ўсё як было (звычайная зона). (…)

Паколькі калонія знаходзіцца сярод лесу, тутака заўсёды свежае паветра, зыходзячы з чаго магу лічыць пытанне з экалогіяй добрым. Вось так, выходзіць, што жахлівага тут нічога няма…»

Каментуе былы палітвязень МФ Алесь Кіркевіч: «Ад Эдзіка наўрад ці след было чакаць іншых каментараў — гэта моцны валявы хлапец, які б не паскардзіўся, нават калі б іх там прымушалі камяні цягаць цэлымі днямі.

Аднак асобна хацелася б сказаць наконт экалогіі: я чуў не ад аднаго зэка, нібыта ў ПК-22 («Воўчыя норы») вялікія праблемы з радыяцыйным фонам, акурат і абумоўленыя знаходжаннем на гэтым месцы папярэдне ваеннай часткі. Вельмі падобная сітуацыя з «хіміяй» у Гезгалах (Гродзенская вобласць) — там камендатура знаходзіцца таксама на месцы былой ВЧ, шмат хто кажа наконт праблемаў з радыяцыяй, «хімікі» неаднаразова знаходзілі масавыя пахаванні касцюмаў «хімбяспекі», якія пасля хуценька прыхоўваліся і засыпаліся адміністрацыяй.

Дакументальных фактаў я пакуль не маю, кажу тое, што неаднаразова чуў, але лічу, што ў дадзенай сітуацыі патрэбная адмысловая праверка. А колькі на Беларусі яшчэ такіх зонаў і «хіміяў»?…»

www.mfront.net
 

Каментаваць