Эфекты аварыі

Навукоўцы упэўненыя, што вынікі ўплыву апраменьвання на здароўе людзей будуць праяўляцца яшчэ не адно пакаленне. Уздзеянне радыяцыі на жывыя арганізмы выклікае змены на генный узроўні.

Хваробаў у разы больш

«Мы толькі пачынаем, а не заканчваем назіраць наступствы аварыі на ЧАЭС», — заявіў загадчык кафедры радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава прафесар Аляксей Акіянаў на канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю аварыі на ЧАЭС.



Навукоўцы упэўненыя, што вынікі ўплыву апраменьвання на здароўе людзей будуць праяўляцца яшчэ не адно пакаленне. Уздзеянне радыяцыі на жывыя арганізмы выклікае змены на генный узроўні.

Хваробаў у разы больш

«Мы толькі пачынаем, а не заканчваем назіраць наступствы аварыі на ЧАЭС», — заявіў загадчык кафедры радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава прафесар Аляксей Акіянаў на канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю аварыі на ЧАЭС.

Медыкі прыводзяць звесткі, што ва Украіне 70 працэнтаў дзяцей, якія атрымалі апраменьванне, лічацца хворымі. Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў сталі больш частымі спадчынныя хваробы, узрасла колькасць хворых на дыябет, паражэнні мозга, няракавыя захворванні шчытападобнай залозы. Асабліва гэта тычыцца ліквідатараў — адбываецца хуткае старэнне клетак, людзі паміраюць на 10 гадоў раней, старэюць і зношваюцца сасуды, што вядзе да хваробаў сэрца, паражэнняў ЦНС. Трэба даследаваць не толькі ракавыя захворванні, навукоўцы мусяць мець доступ да ўсіх звестак, у тым ліку і да тых, што знаходзяцца ў сакрэтных архівах. Дапамогу і даследаванні нельга аддзяляць, — канстатуюць навукоўцы.

Прафесар Аляксей Акіянаў звяртае ўвагу на той факт, што моцна павялічылася колькасць пухлін скуры, мочапалавой сістэмы, шчытападобнай залозы. “Цяпер дыягнастуецца ў 12 разоў больш злаякасных новаўтварэнняў, лейкозаў, асабліва гэта тычыцца ліквідатараў-мужчын. Навуковец гаворыць, што сапраўдных доз апраменьвання, атрыманых насельніцтвам, ліквідатарамі ніхто не ведае. У цывільных людзей радыедазіметрычных прыбораў не было ўвогуле, а ліквідатары ў большасці мелі адзін дазіметр на групу, які знаходзіўся ў брыгадзіра.

“Калі лейкіміі ўзнікалі праз 5–7 гадоў пасля бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі, то іншыя злаякасныя ўтварэнні праяўляліся нават праз сорак гадоў. Гэта гаворыць аб тым, што высновы, зробленыя міжнароднымі арганізацыямі на дваццацігоддзе Чарнобыля, ўключалі ў сябе звесткі на 15–17 год пасля выбуху. І саматычных эфектаў проста яшчэ не было. Таму трэба сказаць, што эфекты Чарнобыля мы толькі пачынаем назіраць. А не заканчваецца гэтая праблема праз 25 гадоў пасля аварыі, як некаторыя любяць падводзіць вынік: усё прайшло, завяршылася, нічога больш няма, і далей можна жыць спакойна, — падкрэслівае Акіянаў.

Граблі чакаюць


“Толькі малая частка Беларусі не атрымала моцнага ўдару радыеактыўным ёдам. Праз чатыры гады пасля аварыі ў краіне з’явіліся першыя выпадкі рака шчытападобнай залозы. Была вялікая дыскусія на гэтую тэму, і нашы суседзі з Украіны і Расіі на той момант сказалі “як жа так, у вас ёсць усплёск рака шчытападобнай залозы, а ў нас няма, няўжо гэты рак адрознівае межы?. Але праз некалькі гадоў падобныя выпадкі з’явіліся і ў іх, проста апраменьванне мела меншыя маштабы, — расказвае навуковец. — Беларусь — зона, дзе прыроднага ёду мала. На час аварыі людзі мелі недахоп ёду ў арганізме. Шчытавідка жадна хапае ўвесь ёд, які ёсць. Таму накапленне радыеактыўнага ёду ў беларусаў было вялікім. Ёдная прафілактыка праводзілася праз 12 дзён пасля аварыі, а мусіла ДА ГЭТАГА. Бо праз некалькі гадзін пасля апраменьвання ёдная прафілактыка ўжо нічога не дасць. Акіянаў гаворыць, што тое ж самае цяпер адбываецца ў Японіі пасля аварыі на АЭС “Фукусіма. “Чалавецтва нарадзілася з хобі хадзіць і наступаць на тыя ж граблі, — рэзюмуе прафесар Сахараўскага ўніверсітэта.

Беларусы працягваюць атрымліваць радыяцыйнае апраменьванне — як знешняе, так і ўнутранае. Асноўную пагрозу тояць прыватныя гаспадаркі, а таксама прадукты лесу — грыбы, ягады, дзічына. Радыенукліды на тэрыторыю Беларусі спачатку знаходзіліся ў паверхневых слаях глебы, цяпер заглыбленне адбылося максімум на 30–35 сантыметраў. Падчас сельскагаспадарчых работ радыенукліды з глыбіні 30–35 сантыметраў паднімаюцца наверх, з пылам разносяцца па тэрыторыі краіны. Гэтым паветрам дыхаюць усе жыхары краіны.

“Падарунак нашчадкам

Самае страшнае, што радыяцыя накопліваецца ў генетычнай сістэме. І калі вялікія дозы апраменьвання адразу пашкоджваюць мноства клетак, выклікаючы хваробы, то малыя дозы накопліваюцца, што праяўляецца з часам, вядзе да зменаў у генетычнай сістэме.

— Уся тэрыторыя Еўропы забруджаная чарнобыльскімі выпадамі. Уся тэрыторыя Беларусі забруджаная выпадамі, вышэйшымі за натуральны фон, але афіцыйна прызнана забруджанымі 23% тэрыторыі краіны, дзе пражывае прыкладна 1,5 мільёна насельніцтва, — падкрэслівае загадчыца лабараторыі генетычнай бяспекі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, прафесар Роза Ганчарова.

“За гэтыя 25 гадоў былі даказаныя генетычныя эфекты нізкіх дозаў апраменьвання для млекакормячых і чалавека. Выяўленыя і даказаныя новыя радыяцыйныя індукаваныя эфекты. Яны ўключаюць геномную нестабільнасць, байстэнд-эфект (эфект сведкі), транскрыпцыйны адказ і іншае. Мы мелі магчымасць вывучаць генетычныя пашкоджанні ў жывёл на працягу некалькіх год. Назіранні паказалі, што ўзровень цытагенетычнай пашкоджанасці і эмбрыянальнай смяротнасці істотна павялічваўся і адрозніваўся ад таго, што было да Чарнобыля, — гаворыць навуковец.

Апраменьванне нізкімі дозамі ўплывае на нестабільнасць геномаў наступных пакаленняў, у выніку жывёлы наступных пакаленняў больш адчувальныя да нізкіх доз радыяцыі. Назіраліся нашчадкі цяжарных самак жывёл з забруджаных зон, якіх вырасцілі ў лабараторных, то бок чыстых умовах, але і яны мелі такі ж узровень пашкоджанняў, як і іх бацькі. Прафесар Ганчарова папярэджвае, што атрыманыя дадзеныя могуць з пэўнай перасцярогай выкарыстоўвацца і для ацэнкі рызыкі генетычных адхіленняў у чалавека. “Нестабільнасць генома — гэта новы радыяцыйна індукаваны эфект. Мы можам чакаць, што ў людзей, якія жывуць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, таксама можа ўзнікаць нестабільнасць генома. Для вывучэння гэтай з’явы патрэбная ДНК-дыягностыка. Людзі, якія маюць павышаную адчувальнасць, напрыклад, да акісляльнага тэста, парушэнні ў рэпарацыі ДНК, маюць парушэнні ў генах, што задзейнічаныя ў ахоўных сістэмах арганізма і будуць складаць групу генетычнай рызыкі, — рэзюмуе Роза Ганчарова. Яна зазначае, што людзі, якія атрымалі хранічнае апраменьванне ў Чарнобылі, таксама маюць змененую экспрэсію генаў, і ўсе дактары разумеюць, што гэта можа тым ці іншым чынам уплываць на стан здароўя як цяпер, так і ў будучым.

Па словах прафесара Ганчаровай, цяпер шукаюцца сродкі для правядзення далейшых даследавання.

Каментаваць