«Дзень без аўтамабіля» ў цэнтры Мінска (фотарэпартаж)

«Дзень без аўтамабіля» — заключнае мерапрыемства Еўрапейскага тыдня мабільнасці, у рамках якога для пешаходаў і раварыстаў была вылучана частка вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Увесь вечар на вуліцы праходзілі святочныя мерапрыемствы.

«Еўрапейскі тыдзень мабільнасці» — гэта штогадовая кампанія, мэтай якой з'яўляецца прыцягненне насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту. У 2016 годзе Мінск упершыню афіцыйна зарэгістраваў свой удзел. Хартыя міжнароднай кампаніі была падпісана 9 верасня старшынёй Мінгарвыканкама.


Тыдзень мабільнасці праходзіць па ўсёй Еўропе пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту і накіравана на "азеляненне" гарадскіх транспартных сістэм, змену транспартнага паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстанне грамадскай прасторы.


Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаў усіх аўтааматараў на адзін дзень адмовіцца ад перамяшчэння на аўтамабілі.

У праграме акцыі былі забавы для дзяцей, трыял-шоу, атракцыён ад МНС машына-перакрут, конкурс мільгаючых ровараў, выступы майcтроў StreetWorkout і выступы беларускіх музыкаў.

Пад канец свята ўсе жадаючыя мелі магчымасць далучыцца да велапрабегу па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Каментаваць