Экс-міністр Лілія Ананіч узначальвае Саюз выдаўцоў і распаўсюднікаў друку

Лілія Ананіч, якая да верасня 2017 года ўзначальвала Міністэрства інфармацыі, сышла з міністэрства, але засталася старшынёй Саюза выдаўцоў і распаўсюднікаў друку.
Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце структуры.

«Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку створаны ў снежні 2006 года. Саюз з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай юрыдычнымі асобамі», гаворыцца на сайце кампаніі.

У склад Саюза ўваходзяць усе абласныя аддзяленні «Белсаюздрука», дзяржаўныя і прыватныя друкарні, а таксама некаторыя недзяржаўныя выданні з расійскім капіталам, у прыватнасці, «Камсамольская праўда», «Аргументы і факты».

Лілія Ананіч нарадзілася ў 1960 у вёсцы Леванова Барысаўскага раёна. У 1982­ скончыла факультэт журналістыкі БДУ, у 2000 — Акадэмію кіравання.

У 1984—1992 працавала рэдактарам, пасля старэйшым рэдактарам вайсковага НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску.

У 1992—2017 — у сістэме Міністэрства інфармацыі, у 2014—2017 — міністр.

Замужам, мае дваіх дзяцей. Дачка замужам, працуе ў Маскву; сын працуе ў Мінску.


Паводле nn.by

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-12-16 17:38:57
Сёе-тое пра Л. Ананіч: http://belisrael.info/?p=9806

Каментаваць