Экс-намесніку міністра Бегуну пракурор папрасіў 8 гадоў пазбаўлення волі

Восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму папрасіў дзяржабвінаваўца для былога намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыя Бегуна. Гэта адбылося 9 лістапада падчас судовых спрэчак, перадае БЕЛТА са словаў памочніка старшыні суда Заводскага раёна Мінска Таццяны Брысінай.
Фота: tut.by

Фота: tut.by

Для другога фігуранта справы, былога дырэктара ТАА «РМ Грыфрестаўрацыя» Аляксандра Грыца, пракурор просіць 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію.

Абвінавачанне заяўляе, што Бягун неаднаразова браў хабар — з траўня 2013 года па сакавік 2017-га. У прыватнасці, на ​​пасадзе начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС на працягу 2013-2014 гадоў прыкладна за пяць прыёмаў ён атрымаў ад Грыца грошы ў суме не менш за 90 млн недэнамінаваных рублёў.

За гэтыя грошы падначаленыя Бегуна без праблем прымалі выкананыя работы і своечасовую аплату паводле дамовы ў памяшканні па адрасе Лагойскі тракт, 17а. Акрамя таго, браў ён хабар і на пасадзе намесніка міністра па НС.

Ведаючы, што працы па вонкавым ўцяпленні будынка станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў прыпыненыя, Бягун загадаў свайму падначаленаму дапамагчы беспраблемна і як мага хутчэй атрымаць станоўчае заключэнне экспертнага савета. За гэта ў чэрвені-жніўні 2016 года чыноўнік атрымаў грошы не менш 4 тысячы новых рублёў.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць