Эксперты крытыкуюць будаўніцтва ў Беларусі АЭС

Расійскія і беларускія эксперты, у тым ліку эколагі і фізікі-ядзершчыкі, крытычна ставяцца да магчымасці будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пра гэта яны заявілі 14 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай за планаванага на 15 сакавіка магчымага падпісання міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб будаўніцтве беларускай АЭС. 

(На здымку: Андрэй Ажароўскі)



Расійскія і беларускія эксперты, у тым ліку эколагі і фізікі-ядзершчыкі, крытычна ставяцца да магчымасці будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пра гэта яны заявілі 14 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай за планаванага на 15 сакавіка магчымага падпісання міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб будаўніцтве беларускай АЭС. 

(На здымку: Андрэй Ажароўскі)


Мяркуеца, што, калі будзе падпісана такое пагадннне, то беларускую АЭС прафінансуе расійская дзяржава і фактычна цягам шасці гадоў пабудуе расійская дзяржаўная карпарацыя “Росатам. Пры гэтым этап праектавання і вынаходніцтваў будзе скарочаны да паўгода.

Па словах сустаршыні міжнароднай групы “Экаабарона (Расія) Уладзіміра Слівяка, любыя ядзерныя пытанні зараз разглядаюцца ў кантэксце таго, што цяпер адбываецца ў Японіі. “Мы зараз бачым, наколькі небяспечная атамная энергетыка, мы бачым, што ніхто не застрахаваны ад чалавечых памылак, а ў атамнай прамысловасці гэта можа прыводзіць да вельмі цяжкіх наступстваў. На прыкладзе Японіі мы ўбачылі, што чалавек не можа кіраваць прыроднай стыхіяй, і ў такіх умовах развіваць атамную энергетыку – надзвычай небяспечная рэч, - адзначыў Уладзімір Слівяк. – На двух рэактарах у Японіі ўжо адбыліся выбухі, гледзячы па ўсім, там вельмі высокі ўзровень радыяктыўнага забруджвання каля японскіх АЭС, і, натуральна, японская сітуацыя прывядзе да пераацэнкі атамнай энергетыкі ва ўсім свеце.

Расійскі эксперт звярнуў увагу на чыннік карупцыі ў расійскай атамнай энергетыцы. “Мы правялі шэраг даследванняў, якія дазволілі высветліць, наколькі вялікі ўзровень карупцыі ў расійскай карпарацыі “Росатам, якая плануе будаваць беларускую АЭС. Насамрэч, пытанне карупцыі важнае не толькі ў эканамічным аспекце, яно вельмі важнае з пункту гледжання ядзернай бяспекі, - падкрэсліў Уладзімір Слівяк. – Мы ўзялі для аналіза такую сферу, як закупкі. Для праекта беларускай АЭС, калі ён усё ж будзе ажыццяўляцца, “Росатам таксама будзе праводзіць шматлікія закупкі. Увогуле трэба разумець, што тыя крэдытныя сродкі, якія плануе выдаткаваць Расія пад праект беларускай атамнай станцыі, не будуць пераведзеныя Мінску, яны будуць патрачаныя ўнутры Расіі на закупкі паслуг, абсталявання карпарацыяй “Росатам, якая потым даставіць усё гэта ў Беларусь. Мы прааналізавалі аналагічныя закупкі, выбралі для аналізу трыста закупак, адабралі з іх дзвесці найбольш складаных. З гэтых дзвюхсот закупак, якія мы прааналізавалі, высветлілася, што прыклдана 41 працэнт замоваў праведзеныя з парушэннямі заканадаўства і нават унутраных нарматываў “Росатама. З нашага пункту гледжання, такі ўзровень у 41 працэнт парушэнняў падчас закупак сведчць пра тое, што рызыка карупцыі пры размяшчэнні замоваў на паслугі і тавары “Росатамам вельмі высокі, і гэта пераклікаецца з нафіцыйнымі заявамі саміх экспертаў – былых атамшчыкаў, што ўровень “адкатаў у расійскай атамнай прамысловасці складае 40 працэнтаў. Такі высокі ўзровень карупцыі будзе адбівацца на ўзроўні ядзернай бяспекі новых аб’ектаў у бок яе паніжэння.

Як адзначыў кіраўнік энергетычнага аддзелу Грынпіс Расіі Уладзімір Чупроў, заявы пра эканамічную выгаду ад будоўлі АЭС у Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці. “Сабекошт будаўніцтва ў атамнай генерацыі сёння расце значна хутчэй – прыкладна ў два разы - за сабекошт будаўніцтва ў іншых сектарах. Сцвярджэнні аб выгадах атамнай энергетыкі абвяргаюцца вынікамі мінулагодняга тэндэра ў Турцыі, дзе для аналагічнай атамнай станцыі “Росатам заявіў сабекошт энергіі ў 21 цэнт за кілаватгадзіну. Гэта больш, чым дасць газавы сцэнарый для Беларусі нават пры росце кошту прыроднага газу пры пераходзе на камерцыйныя разлікі пры пакупцы прыроднага газу ў Расіі, - звяртае ўвагу эксперт. – Тэндар быў перагледжаны, кошт быў зніжаны да 15 цэнтаў, але гэта яшчэ адзін доказ таго, што ніякай эканамічнай палёгкі для электраэнергетыкі Беларусі не будзе. Нас часта пыталіся: а што  ўзамен? Мы ацанілі кошт энергіі і электрычнай энергіі для сцэнарыя, калі Беларусь развівае сваю ветравую і біяэнергетыку, бо сёння гэта дзве буйныя крыніцы, што могуць замясціць аналагічны аб’ём энергіі, які мяркуецца вырабляць атамнай генерацыяй. Кошт яе будзе пракладна на 20% меншым. Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, - праграмы аднаўляемых крыніц энергіі, - гэта дакладна дэманструюць.

Таццяна Новікава



Пры гэтым, мяркуе Уладзімір Чупроў, эканамічныя перавагі развіцця ўнутраных крыніц энергіі палягаюць у тым, што ўсё, што вырабляецца тут, - падаткі, заробкі, рэсурсы - застаюцца ўнутры краіны. У выпадку з атамнай энергетыкай, апроч вяртання крэдытаў, Беларусь будзе вымушана з кожнай кілаватгадзіны аддаваць 25-30% за ядзернае паліва, якое, натуральна, будзе пастаўляцца з-за мяжы. Калі зараз Расія атрымалівае грошы за пастаўляемы газ, то ў будучыні яна будзе ад Беларусі атрымліваць грошы за пастаўляемае ядзернае паліва. Ніякай эканамічнай і палітычнай палёгкі для краіны не атрымаецца,  упэўнены расійскі эксперт.

Па словах расійскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, дагэтуль невядомы дакладны кошт праекта будаўніцтва ў Беларусі АЭС. “Можна з упэўненасцю сказаць, што лічба ў 9 мільярдаў даляраў, якая фігуруе сёння, - не канчатковая, яна можа ўзрасці на мільярды, што паказвае досвед будаўніцтва Францыяй атамнай станцыі ў Фінляндыі, дзе першапачатковы кошт ужо вырас на 2,5 мільярда еўра. Нават у Расіі, дзе атамная энергетыка субсідзіруецца дзяржавай, бо там прысутнічае і ваенны складнік, яна не з’яўляецца прывабнай для інвестараў, прыватны інвестар не ідзе ў гэтую сферу. Атамная энергетыка не можа акупіцца нават на расійскай тэрыторыі, - канстатаваў навуковец. - Атрыманыя вынікі праведзеных даследванняў сведчаць, што сёння ядзерная энергетыка эканамічна не жыццяздольная і не здольная развівацца на камерцыйнай аснове нават з дзяржаўнымі гарантыямі, якія здымаюць частку рыначных рызыкаў.

Уладзімір Чупроў, Уладзімір Слівяк, Андрэй Ажароўскі



Адказны сакратар Камісіі грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС Таццяна Новікава падкрэсліла, што праект будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі з’яўляецца непразрыстым. “Інфармацыя аб праекце, якую запытваюць грамадскія арганізацыі, да нас не трапляе. Мы бачым нейкую частку, нейкі бок таго, што адбываецца, але мы не бачым падводных камянёў. У прыватнасці, дагэтуль нам не прадастаўлена абгрунтаванне інвестыцый – тое, што павінна папярэднічаць любому праекту, любому рашэнню. Тыя парушэнні, якія сёння зафіксаваны камісіяй грамадскай экалагічнай экспертызы, тая непразрыстасць праекта, якая ёсць на сённяшні дзень, тыя парушэнні, якія назіраюць грамадскія арганізацыі ў дзйнасці кампаніі “Росатам, дазваляюць нам сказаць наступнае: мы маем намер прымаць удзел у расследванні карупцыйнага складніка, бо наяўнасць непразрыстасці стварае ўмовы для карупцыі, - пераканана Таццяна Новікава. - Умовы праекта пастаянна мяняюцца, інфармацыя не прадастаўляецца, сёння праект ажыццяўляецца з парушэннем устойлівых норм тэхнічнай практыкі. Тэрміны на праектаванне скарочаны да паўгода, хаця звычайна праектныя работы вядуцца два гады. У гэтыя паўгода павінны ўвайсці і вынаходніцкія работы, якія звычайна доўжацца даволі працяглы час, але ніяк не паўгода. Гэта выклікае ў нас вельмі сур’ёзную заклапочанасць, і мы ўжо звярнуліся да прэзідэнта Мядзведзева з просьбай не фінансаваць гэты праект і расследваць яго. 

Варта нагадаць, што астравецкая пляцоўка, дзе ўлады плануюць пабудаваць АЭС, знаходзіцца амаль на мяжы разлом зямной паверхні, які атрымаўся ў выніку замлятрусу амплітудай 7 балаў на пачатку ХХ стагоддзя. Па словах экспертаў, ніякага дасканалага даследвання гэтай тэрыторыі профільнымі спецыялістамі не праводзілася.
 

Каментаваць