Эпідэмслужба: На Нарачы існуе небяспека заражэння цэркарыёзам

Санітарная служба папярэджвае адпачывальнікаў на Нарачанскіх азёрах аб небяспецы заражэння цэркарыёзам. 


Пра гэта заявіў урач-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыіў Мінску.
 



Санітарная служба папярэджвае адпачывальнікаў на Нарачанскіх азёрах аб небяспецы заражэння цэркарыёзам. 


Пра гэта заявіў урач-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыіў Мінску.
 

Паводле яго слоў, захворванне пераносяць вадаплаўныя птушкі, адным са звёнаў яго перадачы чалавеку з’яўляюцца малюскі. Цэркарыёз уяўляе сабой алергічную рэакцыю: на целе чалавека з’яўляецца сып, пухіры, ён адчувае слабасць, галавакружэнне, магчыма павышэнне тэмпературы. Праз 7–10 дзён гэтыя сімптомы знікаюць — лічынкі ў целе чалавека гінуць.


Як заявіў Ведзянькоў, пік захворвання на цэркарыёз на Нарачанскіх азёрах прыпаў на лета 2010 года, якое было анамальна спякотным. У сувязі з гэтым вялікія намаганні былі прыкладзены на правядзенне добраўпарадкавання пляжнай зоны, выкошванне расліннасці, у якой размножваюцца малюскі, ачыстку ад іх вадаёмаў. У 2011 годзе лік зваротаў да ўрачоў у сувязі з цэркарыёзам скараціўся больш як у дзесяць разоў.


Санслужба разлічвае, што сёлета будзе яшчэ менш пацярпелых ад цэркарыёзу. «Выключыць адзінкавыя выпадкі мы не можам, але масавага характару захворванне насіць ужо не будзе», — спадзяецца Ведзянькоў.


Каб пазбегнуць заражэння, неабходна адмовіцца ад прыкормлівання вадаплаўных птушак у месцах, прызначаных для купання. Купацца варта на спецыяльна абсталяваных пляжах, далей ад вялікай колькасці рачных малюскаў і месцаў гнездавання вадаплаўных птушак. У вадзе знаходзіцца не больш як 5–10 хвілін. Па магчымасці рэкамендуецца выбіраць для купання ўчасткі возера з глыбінёй больш за метр і не затрымлівацца на мелкаводдзі. Пасля купання ў вадаёме трэба абавязкова апалосквацца водаправоднай вадой, а калі такой магчымасці няма, то насуха абцірацца ручніком.


Як падкрэсліў спецыяліст, захворванне праходзіць само, без лячэння, таму ў медыцынскую ўстанову варта звяртацца толькі ў цяжкіх выпадках, калі да свербу дадаецца павышэнне тэмпературы і сухі кашаль. Самастойна аслабіць сверб можна пры дапамозе ментолавай і дымедролавай мазі, в’етнамскага бальзаму, прамывання содавым растворам.


Паводле “Рэгіянальнай газеты
 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-12-18 23:05:50
"Дэжа вю" - два словы, а не тры, "залежыць да косных мазгоў" не кажуць (гл.: http://nn.by/?c=ar&i=101135 ). Усе памылкі друку пералічваць не буду.
  • Sergio
  • 2014-12-19 12:19:15
Ды не ўбачылі беларусы, што "гэтае шчасце хутка абрынецца на нашу краіну" з Расіі! Яны паслухалі чарговую заяву правадыра, што "дэвальвацыі не будзе, і не трэба бегчы ў
абменнікі, а калі пабяжыце -- самі вінаватыя"! І, як і ў 2009-м, 2011-м скумекалі: "Калі ён кажа, што дэвальвацыі не будзе, значыць, нешта абавязкова ляснецца!" А наперадзе --
два блокі па 4 выходных: з 25 па 28, і з 1 па 4-е. Зручны момант абваліць рубель, каб у гэты перыяд банкі былі закрытыя. Памятаюць людзі, як гэта было ў 2009-м, не так ужо шмат часу прайшло, усяго
пяць год. Вось і кінуліся за баблом.

Каментаваць