ЕС дамовіўся наконт санкцый супраць Беларусі згодна з інтарэсамі Латвіі — Рынкевічс

Сённяшнія (рэд. 23 сакавіка) дамоўленасці паміж міністрамі замежных спраў еўрасаюза наконт эканамічных санкцый супраць Беларусі адпавядаюць інтарэсам Латвіі — заявіў міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс.

"Гэтыя санкцыі, асабліва пасля смяротнай казні на мінулым тыдні, былі непазбежныя," — сказаў міністр.

З іншага боку, прэсавы цэнтр міністэрства замежных спраў праінфармаваў, што, падчас сённяшніх дыскусій па санкцыях супраць Беларусі, Рынкевічс выказаў падтрымку кампрамісам ўнутры ЕС, паколькі яны ёсць прапарцыянальнымі і эфектыўнымі абмежавальнымі мерамі. Гэтая дамоўленасць адпавядае пазіцыі Латвіі, паколькі яна дасылае сур'ёзны сігнал беларускаму рэжыму і адначасова мінімалізуе негатыўны ўплыў на эканомікі ЕС і дабрабыт грамадзян Беларусі.

"Гэтае рашэнне нялёгка далося Латвіі, аднак, яна падтрымала кампраміс, паколькі верыць, што замежная палітыка ЕС - вельмі важная рэч," - заявіў міністр замежных спраў.

Паводле The Baltic Times

Каментаваць