Эскізны план офісу “Газпрама” на месцы “Маскоўскага” ужо намалявалі

Будынак аўтавакзала хочуць прыстасаваць пад новыя патрэбы. А “Газпрам абяцае, што будаваць офіс у 40 паверхаў, як ў Санкт-Пецярбургу не будуць.

“Калі знясуць – перанясуць у іншае месца. На Цэнтральны перанясуць ці яшчэ куды. Але вакзал ужо прададзены, - з дакорам кажа супрацоўніца вакзалу.

І хвалюецца, што штат скароцяць і адправяць… у іншае месца.

“Будуць скарачаць, нас кудысьці адпраўляць. Нешта будзе, але пакуль ніхто нічога не кажа. Перажываем, мы тут прывыклі…

Кіроўца аўтобуса, які нясе справаздачу ў дыспетчарскую, не пераймаецца наконт вакзалу: “Пагаворваюць, што знясуць. Здаецца, пакуль ціха.

Хлопцы на платформе чакаюць аўтобуса ў Лагойск, кожны дзень ездзяць у Мінск на вучобу з Маскоўскага вакзалу. Пакуль ім зручна.

“Тут зручна для раёнаў, дзе мы вучымся. Мы на Дражні вучымся. Будзе вельмі сумна, калі знясуць, - адказваюць сябры Андрэй і Віталь.

Еўрарадыё датэлефанавалася да “Газпрама і спытала, ці вядома “якім будзе мінскі офіс газавікоў?

“Сапраўды, будаўніцтва новага офіса “Белтрансгаза будзе. Больш нічога я сказаць не магу, - адказваюць у прэс-службе.

Але удакладняюць, што будаваць у Мінску 40-павярховы Лахта-цэнтр, які не атрымалася пабудаваць ў Санкт-Пецярбургу, не будуць. Мінскі офіс будзе іншым, супакойваюць у “Газпраме, якому цяпер належыць "Белтрансгаз".
 
Такі Лахта-цэнтр "Газпрам" збіраўся будаваць у Санкт-Пецярбургу (onliner.by)

Як даведалася Еўрарадыё, у “Мінспраекце ужо намалявалі прыкладны план офісу. На гэтым плане будынак вакзалу існуе:

“Мы зрабілі ўжо эскізы, па якіх гэты вакзал можна прыстасаваць пад новыя функцыі, для замоўцы. У нас ёсць варыянты, захаваць вакзал, і лічу - гэта найбольш дастойныя варыянты, - кажуць у "Мінскпраекце".

Пратакол нарады ў Мінгарвыканкаме наконт Маскоўскага вакзалу (onliner.by)

Цікава, якія функцыі будзе выконваць гэты будынак для “Газпрама. Але ў Маскве гэтыя праекты яшчэ нават не бачылі. Верагодна, там ёсць свае.

Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё
 
Каментаваць