Еўракамісія ўнесла спінеры ў спіс небяспечных для здароўя тавараў

Модныя цацкі — спінеры трапілі ў спіс небяспечных для здароўя дзяцей тавараў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Еўрапейскай камісіі за 2017 год. Прычынай называецца вялікая колькасць дробных дэталяў, якія могуць праглынуць дзеці.
Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Спінер заняў у 2017 годзе першае месца ў спісе нехарчовых тавараў, якія могуць уяўляць пагрозу для здароўя. Асаблівую праблему аўтары дакладу выявілі ў мадэлях, якія выкарыстоўваюць мініяцюрныя элементы сілкавання. Для падсвятлення цацкі патрэбныя батарэйкі. Але калі дзіця іх праглыне, то гэта можа выклікаць апёкі стрававода ці кішэчніка.

У самой канструкцыі спінера таксама ёсць маленькія дэталі. У краінах Еўропы былі зафіксаваныя выпадкі, калі дзеці глыталі дэталі спінера і ім патрабавалася тэрміновая дапамога медыкаў.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць