Фіктыўны дворнік абышоўся ў 16 мільёнаў рублёў

Жыхары шматкватэрных дамоў у зоне абслугоўвання сталічнага ЖЭС–15 сталі ахвярай падману брыгадзіра камунальнікаў. Два гады яны плацілі зарплату дворніку, якога ў ЖЭСе проста не было.

Праваахоўнымі органамі Мінска распачата крымінальная справа ў дачыненні да брыгадзіра УП "ЖЭС–115" УП "ЖРЭО №1 Фрунзенскага раёна г. Мінска". Жанчыне інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".

Па дадзеных праваахоўных органаў, брыгадзір камунальнікаў з 1 студзеня 2009 года фіктыўна працаўладкавала дворнікам аднаго жыхара Мінска. У абавязкі дворніка ўваходзіла комплексная ўборка і ўтрыманне домаўладанняў, аднак ён так ні разу на працоўным месцы і не з’явіўся. Тым часам на працягу двух гадоў фіктыўнаму дворніку спраўна налічалася заработная плата, якую клала сабе ў кішэню брыгадзір. За два гады жыхары шматкватэрных дамоў заплацілі за няіснага дворніка больш 16 мільёнаў рублёў, што па коштах 2009–2010 гадоў складала звыш 5 тысяч долараў.

Як высветлілася ў выніку папярэдняй праверкі, каб схаваць адсутнасць дворніка ад кіраўніцтва і пазбегнуць скарг з боку жыхароў, брыгадзір перыядычна пасылала на тэрыторыю адсутнага дворніка іншых працоўных, якія там трохі прыбіраліся, у выніку чаго стваралася ілюзія, што дворнік усё ж ёсць, і нават выконвае сваю працу.

Следчыя спрабуюць высветліць усе акалічнасці крадзяжу сродкаў ЖЭС і тую ролю, якую адыграла ў гэтым як сам брыгадзір, так і іншыя работнікі.
 
Паводле «Ежедневника»
 
Каментаваць