Фінансавая міліцыя зацікавілася дзейнасцю ксяндза

Ксёндз Вячаслаў Барок быў арганізатарам шматлікіх беларускіх і замежных пілігрымак. Яго выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у Наваполацку. Як паведаміў ксёндз, міліцыя праводзіць правяранне паводле заявы невядомага грамадзяніна. Ананім сцвярджае, што святар незаконна займаецца турыстычным бізнесам і зарабіў на гэтым ад 350 тысяч да 1 мільёна еўра.

Ксёндз Вячаслаў Барок — адзін з арганізатараў пілігрымак у хрысціянскія святыні Еўропы і Палесціны, а таксама штогадовага беларускага рэлігійнага фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Удзел у пілігрымках узялі некалькі тысяч беларусаў. Экскурсіі праводзяцца заўсёды на беларускай мове, пакідаюць станоўчыя ўражанні ва ўдзельнікаў. Арганізатарам пілігрымак выступае каталіцкая парафія ў Расонах, падкрэслівае святар.

«Немагчыма прадказаць, які працяг будзе мець гэтая справа. Але лепей было б, каб органы зацікавіліся не мною, а тым правакатарам, што напісаў заяву», — кажа ксёндз.

У Наваполацкім міжраённым аддзеле ўпраўлення Камітэту фінансавых расследаванняў каментаваць інцыдэнт адмаўляюцца. «Пакуль ідзе разбіранне, падрабязнасцяў не агучваем», — заявілі «Белсату».

Паводле арт. 233 Крымінальнага кодэксу Беларусі, памер штрафных санкцыяў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць даходзіць да 100 базавых велічыняў. Пры гэтым увесь прыбытак, а таксама тавар, уцягнуты ў незаконны абарот, падлягае канфіскацыі. Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, караецца ў Беларусі абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнаю дзейнасцю.

belsat.eu
 
Каментаваць