Фестываль «Magnificat-2012» пройдзе з 9 па 13 верасня

VIII Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat-2012» пройдзе з 9 па 13 верасня ў Мінску і Глыбокім.



VIII Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat-2012» пройдзе з 9 па 13 верасня ў Мінску і Глыбокім.

 
Мінчане змогуць убачыць хрысціянскае кіно ўжо ў трэці раз. Дагэтуль фестываль праходзіў у Віцебскай вобласці.
 
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.
 
У конкурсе фестывалю прымаюць удзел дакументальныя фільмы і праграмы фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама мультыплікацыйныя фільмы.

Каментаваць