FIDH : Драматычная сітуацыя ў Беларусі патрабуе жорсткага рэагавання з боку міжнароднай супольнасці

Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Удзельнікі місіі FIDH сабралі дзесяткі сведчанняў.  Інфармацыю збіралі ў вызваленых кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў выбарчых штабоў кандыдатаў, сваякоў арыштаваных, адвакатаў, супрацоўнікаў праваабарончых арганізацый, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх дыпламатычных місій.

 



Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Удзельнікі місіі FIDH сабралі дзесяткі сведчанняў.  Інфармацыю збіралі ў вызваленых кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў выбарчых штабоў кандыдатаў, сваякоў арыштаваных, адвакатаў, супрацоўнікаў праваабарончых арганізацый, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх дыпламатычных місій.

 “Працягласць і аб'ём рэпрэсій выклікаюць асаблівую занепакоенасць, -- гаворыцца ў справаздачы FIDH.  -- Масавыя адміністрацыйныя арышты і затрыманні 19-20 сьнежня характарызаваліся прымяненнем грубай сілы, допытамі і судамі, якiя праходзiлi з грубейшымі парушэннямі працэдур, заканадаўства і міжнародных нормаў. Сфабрыкаваныя крымінальныя справы ва ўмовах поўнага кантролю судовай сістэмы суправаджаюцца ператрусамі, допытамі, паклёпніцкімі кампаніямі і запалохваннем шырокага круга грамадзянскіх і палітычных актывістаў. Увесь час паступае інфармацыя пра жорсткае, зневажальнае чалавечую годнасць абыходжанне і катаванне, грамадзянскі кантроль над месцамі зняволення ў Беларусі практычна адсутнічае. Да грубейшых парушэнняў свабоды асацыяцыяў, якія прывялі ў папярэднія гады да масавай ліквідацыі праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый, дадаліся формы жорсткага кантролю, сачэння, ціску. Ціску і рэпрэсіям падвергнуліся таксама і незалежныя адвакаты, а дзесяткі студэнтаў і служачых -- выключэнням з месца працы або вучобы ў сувязі з іх грамадзянскай або палітычнай актыўнасцю. Драматычная сітуацыя ў Беларусі патрабуе неадкладнага і жорсткага рэагавання з боку міжнароднай супольнасці.

Прадстаўнікі  FIDH Артак Кіракасян параўнаў сітуацыю ў Беларусі з Арменія, дзе цяпер няма палітвязняў. “Што мяне насамрэч здзвіла: людзі, якія былі уцягнутыя ў гэты працэс, фактычна былі пазбаўленыя прававой падтрымкі, адваката. Людзі сустракаліся з адвакатам толькі падчас допытаў. Але былі так званыя гутаркі, у якіх адвакат не быў задзейнічаны, -- гаворыць Артак Кіракасян пра інфармацыю, сабраную прадстаўнікамі FIDH. -- Я параўноўваю гэтую сітуацыю з Арменіяй. У нас была падобная сітуацыя, але тычылася гэта толькі сведак. Канстытуцыя трактавалася па-рознаму: што для сведак можа выклікацца адвакат, а можа і не. Але цяпер Канстытуцыйны суд адназначна увёў правіла, што пры любых працэсуальных дзеяннях чалавек мае права на адваката. Хаця б юрыдычна гэтае пытанне ў нас вырашана. Хаця на практыцы ў нас таксама ёсць так званыя “гутаркі, пра якія тут гаварылі паўсюль. Тут практычна усе, нават кандыдаты ў прэзідэнты хадзілі на гэтыя “гутаркі, і з пункту гледзішча правоў чалавека гэта парушэнне, бо ніхто не мае права выклікаць на такія гутаркі без усялякага статусу. Другое – сувязь са знешнім светам: людзей пераследавалі, іх саджалі ў турмы і родныя па некалькі дзён не мелі магчымасці ведаць дзе знаходзяцца іх блізкія. Гэта мяне уразіла. Наступнае: умовы ўтрымання. Проста жахлівая рэч, што людзі не мелі магчымасці хадзіць у прібіральню, калі яны мелі ў гэтым патрэбу. З гэтай прычыны мусілі менш піць, есці. Гэта і ёсць катаванні.

Міжнародная Фэдэрацыя правоў чалавека сфармулявала рэкамендацыі ўраду Рэспублікі Беларусь: спыніць крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 г., неадкладна і безумоўна вызваліць усіх людзей, што ўтрымлiваюцца пад вартай па гэтай справе, памілаваць або амніставаць ўжо асуджаных і адмяніць любыя наступствы асуджэння (судзімасць і іншыя магчымыя абмежаванні ў правах); прыняць заканадаўчыя акты для прадухілення выпадкаў катаванняў у краіне; правесці пенітэнцыярнай рэформу для паляпшэння ўмоў утрымання пад вартай; спыніць пераслед як беларускіх, так і замежных праваабаронцаў на тэрыторыі Беларусі; неадкладна спыніць усе формы ціску на адвакатаў і суддзяў; аднавіць незаконна адабраныя ліцэнзіі ў адвакатаў удзельнікаў падзей 19 снежня і членаў іх сем'яў ды шэраг іншых.

Ёсць рэкамендацыі і для міжнародных арганізацый. У іх ліку:  выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх распараджэнні дыпламатычныя і палітычныя сродкі, каб кіраўніцтва Беларусі выканала вышэйназваныя рэкамендацыі, эфектыўна супрацоўнічала з Радай па правах чалавека ААН і з Офісам Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека і з механізмамі ААН па правах чалавека; стварыць мандат Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі пры Савеце па правах чалавека ААН; падтрымліваць і далей рэжым санкцый, прынятых Саветам ЕС у кастрычніку 2010 года, сакавіку і траўні 2011 года, да вызвалення ўсіх без выключэння палітычных зняволеных і поўнага спынення рэпрэсій супраць палітычных апанентаў, адвакатаў, журналістаў, праваабаронцаў; прыняць мараторый на прымяненне смяротнага пакарання як першы крок да яго поўнай адмены, і перастаць выкарыстоўваць аргумент "народнай падтрымкі" смяротнага пакарання для апраўдання адсутнасці належных рэформаў.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна Алесь Бяляцкі менавіта на міжнародную падтрымку ўскладвае вялікія надзеі на вырашэнне праблем з выкананнем првоў і свабод у Беларусі. “На сённяшні дзень Беларусь знаходзіцца ў даволі унікальнай сітуацыі, бо мы акружаныя “ворагамі. Літва старшынствуе ў АБСЕ, Польшча – у Еўрапейскім звязе, а Украіна – у Савеце Еўропы. Усе нашы суседзі ачольваюць зараз арганізацыі, да якіх крайне нервова і недружалюбна ставяцца беларускія улады. І дзякуй Богу! Нашыя суседзі больш чым хто разумеюць складанасць і драматычнасці нашай сітуацыі. І, думаю, бліжэйшы год у гэтых міжнародных структурах будзе працягвацца ясны палітычны сігнал беларускім уладам, што так не павінна быць, -- зазначае праваабаронца Алесь Бяляцкі.

 

Каментаваць