Фюле: мы зацікаўлены ў набліжэнні Беларусі да ЕС

Добрыя адносіны паміж Беларуссю і Расіяй - у інтарэсах Брусэля і ўсіх краін-членаў ЕС, заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў сувязі з візітам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск. "Мы зацікаўлены ў набліжэнні Беларусі да Еўрасаюза. І мы не патрабуем, каб гэты працэс адбываўся за кошт добрых адносін паміж Беларуссю і Расіяй", - сказаў ён.

Па словах Штэфана Фюле, некаторыя людзі памылкова лічаць, што адносіны ЕС з Беларуссю і Расіяй будуюцца па прынцыпе нейкага конкурсу прыгажосці.

Ён адзначыў, што краіны Еўрасаюза са свайго боку таксама зацікаўлены падтрымліваць добрыя адносіны з Беларуссю. "Мы імкнемся да таго, каб беларусы маглі карыстацца ўсім, што мы можам прапанаваць. А спіс нашых прапаноў вельмі доўгі", - адзначыў еўракамісар, паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".

Фюле: Масква не ставіць Мінску тыя ўмовы, якія вылучае Брусэль

Разам з тым Штэфан Фюле канстатаваў, што існуе розніца ў падыходах: у адносінах Масквы з Мінскам няма папярэдніх умоваў, якія прадугледжваюцца ў адносінах Брусэля з Мінскам. "У нас ёсць такія папярэднія ўмовы, звязаныя з вызваленнем палітвязняў і павагай нашых каштоўнасцяў і прынцыпаў", - сказаў ён.

"Адносіны, у якіх мы можам унесці сваю долю - я тут кажу не толькі пра грошы - павінны абапірацца на каштоўнасці і прынцыпы, якія мы падзяляем", - дадаў Штэфан Фюле. Паводле яго слоў, калі адзін бок гэтых прынцыпаў не прытрымліваецца, то гэта ўплывае на ўзаемныя адносіны.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Штэфан Фюле заявіў, што палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі грунтуецца на трох слупах: мэтавых санкцыях, падтрымцы грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітыкаў, а таксама на дыялогу з мэтай мадэрнізацыі Беларусі. "Мы спадзяемся, што спалучэнне гэтых трох слупоў у нашай палітыцы зробіць магчымымі змены ў Беларусі", - сказаў ён.

Еўракамісар ў траўні таксама адзначаў, што беларускія ўлады пакуль не адрэагавалі на прапанову Еўрасаюза аб спрашчэнні візавага рэжыму, зробленую год таму, і тым самым блакуюць магчымасць для беларусаў больш лёгкага доступу да шэнгенскай зоны.

Тэлеграф
 
Каментаваць