Фюле распавёў аб прынцыпах цяперашняй палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі

Сёння палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі абапіраецца на тры слупы, заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.
 
Штэфан Фюле расказаў пра «тры слупы» палітыкі ЕС «Гэта, па-першае, мэтавыя санкцыі, па-другое, падтрымка грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітыкаў, і па-трэцяе, цалкам новая аснова, якую мы называем еўрапейскім дыялогам дзеля мадэрнізацыі Беларусі ", - падкрэсліў Ш.Фюле у інтэрв'ю радыё «Свабода».

Ён адзначыў, што Еўрасаюз будзе прытрымлівацца гэтай палітыкі і ў далейшым.

«І мы прасочым, каб у гэтай палітыцы не было кампрамісаў, зробленых за кошт беларусаў і дэмакратыі ў Беларусі. Мы спадзяемся, што спалучэнне гэтых трох слупоў ў нашай палітыцы наблізіць змены ў Беларусі », - сказаў еўракамісар.

Па словах Фюле, Еўрасаюз хоча праводзіць актыўную палітыку з выразнай мэтай і пазітыўнай праграмай для беларусаў.

Ён таксама адзначыў, што ў палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі «з'явіліся дзве рэчы».

«Па-першае, існуе адзінства краін - чальцоў Еўрасаюза. Да гэтага часу не існавала такой ўзгодненасці нашых пазіцый адносна таго, што адбываецца ў Беларусі, як гэта ёсць цяпер. Па-другое, мы не хочам вяртацца ў перыяд 2008-2010 гадоў, калі мы заўсёды на крок адставалі ад палітыкі Аляксандра Лукашэнкі і сапраўды былі вымушаныя прытрымлівацца і рэагаваць на яго рашэнні, якімі б яны ні былі ", - адзначыў Ш.Фюле.

Ён выказаў надзею, што палітвязні "будуць вызваленыя, і яны павінны быць рэабілітаваныя".

"Мне цяжка ўявіць сабе еўрапейскую краіну ў XXI стагоддзі, што працягвае выконваць смяротныя прысуды ў дачыненні да сваіх грамадзян і што трымае ў турмах людзей за перакананні. Я спадзяюся, што вызваленне і рэабілітацыя наступяць як мага раней», - адзначыў Ш.Фюле.

Еўракамісар падкрэсліў, што Беларусь для ЕС - «асаблівы выпадак». «І з пункту гледжання парушэння правоў чалавека, і з пункту гледжання таго, што гэта адзіны ўдзельнік «Усходняга партнёрства», з якім у нас няма двухбаковай заканадаўчай базы. Беларусь не з'яўляецца ўдзельнікам двухбаковага вымярэння «Усходняга партнёрства». Аднак яна з'яўляецца удзельнікам шматбаковага вымярэння «Усходняга партнёрства», - сказаў Ш.Фюле.

«Мы заўсёды дэкларавалі, што хочам узмацніць адносіны з Беларуссю ў інтарэсах усіх беларусаў. Але паколькі Лукашэнка і яго рэжым пайшлі насуперак гэтаму жаданню, у нас не засталося іншага выбару, акрамя ўвядзення мэтавых санкцый », - падкрэсліў еўракамісар.

Паводле УНІАН

Каментаваць