Флэшмоб у інтэрнэце дапамог знайсці ген, звязаны з невылечнай хваробай

На Ice Bucket Challenge і тысячы вёдраў ледзяной вады, вылітыя на галовы летам 2014 года, усё ўжо паспелі забыцца. Да акцыі ставіліся з цынічнай ухмылкай, забыўшыся, што яна накіравана на фінансаванне даследаванняў па барацьбе з бакавым аміятрафічным склерозам.


Як піша The Guardian, сёння з'явіліся першыя станоўчыя вынікі.

Спецыялісты Project MinE, часткова прафінансаваныя тымі, хто выліў сабе на галаву ледзяную ваду, змаглі знайсці ген, які звязаны з гэтым смяротным захворваннем. Яны спадзяюцца, што гэта дазволіць ім дамагчыся прарыву ў барацьбе з хваробай, якая пакуль не паддаецца ніякаму лячэнню.

Флэшмоб Ice Bucket Challenge за месяц сабраў больш за $ 100 млн, якія былі накіраваны на розныя даследаванні. Кожны, хто абліў сябе вадой ахвяраваў $ 10, а тыя, хто адмовіўся прыняць выклік, павінны былі пералічыць $ 100. На жаль, шмат удзельнікаў флэшмобу не былі знаёмыя з яго галоўнай мэтай, а таму абліваліся вадой марна. Разам з тым Ice Bucket Challenge можна лічыць самай масавай інтэрнэт-акцыяй. У ёй прынялі ўдзел многія зоркі, палітыкі, спартсмены.


Паводле onliner.by

Каментаваць