Ford па-беларуску

Кампанія Ford будзе прасоўваць свае прадукты і сэрвісныя паслугі ў Беларусі па-беларуску.

Тэмай першай рэкламнай кампаніі Ford на беларускай мове стане якасць абслугоўвання ў фірменным сэрвісным цэнтры. Беларуская мова будзе прысутнічаць не толькі ў рэкламных слоганах і на плакатах. Кампанія ўспрымае моўную канцэпцыю шырэй і дапускае выкарыстанне дзяржаўнай мовы Беларусі ў вусных зносінах з кліентамі салона або сэрвіснага цэнтра.

Выкарыстоўваць беларускую мову на прыярытэтнай аснове кампанія пакуль не гатовая, бо вялікая частка кліентаў выступае за падтрыманне двухмоўнай формулы, якая замацаваная ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Аднак новая камунікацыйная канцэпцыя нівелюе прыярытэт рускай мовы над беларускай, гарманізуе тым самым працэс зносін Ford са сваімі спажыўцамі ў Беларусі.

«Не так шмат кампаній выкарыстоўваюць беларускую мову для кантакту са спажыўцамі на тэрыторыі рэспублікі. Магчыма, таму, што ў краіне акрамя нацыянальнай існуе і актыўна выкарыстоўваецца руская мова, што для буйных міжнародных кампаній здаецца больш зручным для пабудовы рэкламных кампаній. Мы не разлічваем змяніць факт, які склаўся, або быць прыкладам для іншых кампаній. Наша задача — быць бліжэй да беларусаў, у тым ліку і за кошт выкарыстання дзвюх дзяржаўных моваў: рускай і беларускай. Вельмі важна разумець, што рэклама ў нейкай ступені фармуе культурную і нацыянальную самасвядомасць, уплывае на моўныя працэсы, матывуе да выкарыстання канкрэтных моўных ведаў. Так што акрамя рэкламы мы закладваем у новую канцэпцыю яшчэ грамадскія, адукацыйныя функцыі», — адзначыў кіраўнік аддзела маркетынгу афіцыйнага імпарцёра Ford у Беларусі кампаніі «Атлант М Вест» Сяргей Скляраў.

Каб пашырыць і замацаваць практыку прымянення беларускай мовы, кампанія Ford плануе праводзіць у аўтацэнтры «Атлант М Баравая» Ford адмысловых «дзён беларускай мовы», у рамках якіх зносіны работнікаў цэнтра з кліентамі будзе будавацца з улікам прыярытэтнага выкарыстання нацыянальных лінгвістычных ведаў.
 
Каментаваць