Фотафакт: як улады Магілёва рыхтуюцца да 750-годдзя горада

Што бывае, калі выканаўчая ўлада лезе ў малазнаёмыя для сябе фарматы накшталт графіці.
Фота Дзяніса Васількова

Фота Дзяніса Васількова

Магілёўскі блогер Дзяніс Васількоў размясціў у сваім блогу фатаграфію надпіса-хэштэга, які быў падрыхтаваны ў рамках святкавання 750-годдзя Магілёва, піша Магілёўская вясна.

Надпіс займае ў даўжыню каля дваццаці метраў і ўяўляе сабой напісаныя звычайнай чырвонай фарбай словы на бетонным плоце. Па незразумелай прычыне мастак не змог размясціць літары на адной вышыні і ў роўнай аддаленасці адзін ад аднаго. У выніку надпіс бачыцца як #Гор жусь ЧтоИ зМог илёва.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць