Фотафакт: ГЦ Сталіца ўпрыгожаны навагоднім шарам з расійскім сцягам і надпісам "Мінск"

Дзіўную елачную цацку сфатаграфаваў карыстальнік Твітара tractor_by.



Ён апублікаваў здымак навагодняга шара, на якім выяўлены сцяг Расійскай Федэрацыі і надпіс "Мінск 2014". "Каб усе зразумелі, якім быў год. ГЦ Сталіца"  — такі допіс tractor_by размясціў пад фотаздымкам.

Гэта не першы выпадак, калі ў ТЦ Сталіца заўважаюць неадназначныя ўпрыгожанні і сувеніры. Так, раней у краме сувеніраў у гандлёвым цэнтры можна было набыць магніты з выяваю Іосіфа Сталіна.

Каментаваць