Французы ўстануць жывым ланцугом даўжынёю 235 км

Яны будуць пратэставаць у нядзелю супраць атамных станцыяў.

У нядзелю, 11 сакавіка, - гадавіна аварыі на атамнай станцыі "Фукусіма-I" ў Японіі. Жывы ланцуг звяжа гарады Ліён і Авіньён, паведамляе „Интефаркс-Запад са спасылкаю на радыёстанцыю "France Info".

Ланцуг людзей даўжынёй 235 км працягнецца па гэтым маршруце, бо у даліне Роны "усё насельніцтва пражывае за 30 км ад атамных станцыяў", патлумачылі ў асацыяцыі "Рэакцыя чалавечага ланцугу".

У гэтым рэгіёне Францыі засяроджана самая вялікая колькасць атамных станцый у Еўропе. Тут размешчана 14 рэактараў.

Паводле інфармацыі арганізатараў, 10 тыс. чалавек з усёй Францыі ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў нядзельным мерапрыемстве на чале з прадстаўнікамі дванаццаці экалагічных асацыяцыяў.

belsat.eu

Каментаваць