Freedom House: 2015-ы па ўзроўню свабодаў у свеце быў горшым за дзесяцігоддзе

Паводле звестак праваабаронцаў, узровень несвабоды вырас у 72 краінах, палепшылася сітуацыя ў 43 краінах. Freedom House кажа пра горшы год за дзесяцігоддзе для свабод і правоў чалавека.



Фота: ера


Арганізацыя Freedom House — няўрадавая арганізацыя, вядомая даследаваннямі стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў — назвала 2015-ы горшым па ўзроўні свабоды за апошняе дзесяцігоддзе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі.

Паводле звестак праваабаронцаў, узровень несвабоды расце ў 72 краінах, лепш стала сітуацыя ў 43 краінах, паведамляе gordonua.com.

Як сцвярджаюць аўтары справаздачы, "страх перад сацыяльнымі беспарадкамі" падахвочвае Расію, Кітай і "іншыя аўтарытарныя рэжымы распраўляцца з іншадумствам".

Беларусь атрымала ў справаздачы ацэнку "несвабодная", гэтак жа, які і Расія, Украіна — "часткова свабодная".

Фота з сайта Freedom House

Каментаваць