Ганаровае прызнанне

Стужка «Атамны Астравец» беластоцкага журналіста Міколы Ваўранюка атрымала адмысловую ўзнагароду «Ганаровае прызнанне» ў конкурснай праграме 36-га Міжнароднага фестывалю фільмаў, прысвечаных тэме збалансаванага развіцця «Ekotopfilm–2009» у Браціславе (Чэхія). 

Як распавёў Мікола Ваўранюк, любая ўзнагарода заўсёды прыемная, асабліва ў працы журналіста. Сам жа фільм распавядае пра планы будаўніцтва атамнай станцыі каля Астраўца: «Здымалі мы амаль год таму, у студзені. Былі ў Астраўцы, дзе было адно поле, на якім стаялі геадэзічныя слупкі. Там, як нам паказвалі мясцовыя жыхары, менавіта і ўзнікне атамная электрастанцыя. Больш даведацца ў самой Беларусі нельга было. У Міністэрстве энергетыкі нам сказалі, што «немэтазгодна даваць інфармацыю малому правінцыйнаму тэлеканалу — беластоцкаму аддзелу польскага тэлебачання». Але мы былі таксама і ў Літве, былі на Ігналіне. Вядома, што кожны фільм —супольная праца некалькіх асоб. Гэта і аператар Кшыштоф Вінцкоўскі, гукааператар Андрэй Тафілюк і мантажор Міраслаў Філіпюк. Мы ўсе пастараліся. Аўтары фільма «Атамны Астравец» не робяць высноваў. Яны ставяць некалькі пытанняў, каб паказаць праблему на больш шырокім фоне сітуацыі ў Беларусі. Акрамя «Атамнага Астраўца», у адборы на фестываль удзельнічалі яшчэ 250 стужак з больш як дваццаці краінаў.

Каментаваць