Ігар Кузняцоў: кінаклуб “Невядомая Беларусь” вымушаны адмовіцца ад паслуг “Гістарычнай майстэрні”

20 чэрвеня ў беларуска-германскай “Гістарычнай майстэрні ў Мінску ў межах пасяджэнняў дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь павінны былі адбыцца дэманстрацыя і абмеркаванне дзвюх дакументальна-публіцыстычных стужак. Гэта фільм тэлеканала “Белсат “Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба? (аўтары Галіна і Уладзімір Самойлавы, 2008) і стужка актывістаў грамадскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва “Лінія Сталіна: Гомельскі рэгіён“ (2012).

20 чэрвеня ў беларуска-германскай “Гістарычнай майстэрні ў Мінску ў межах пасяджэнняў дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь павінны былі адбыцца дэманстрацыя і абмеркаванне дзвюх дакументальна-публіцыстычных стужак. Гэта фільм тэлеканала “Белсат “Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба? (аўтары Галіна і Уладзімір Самойлавы, 2008) і стужка актывістаў грамадскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва “Лінія Сталіна: Гомельскі рэгіён“ (2012). Фільмы прэзентуюць альтэрнатыўны дзяржаўнаму пункт погляду на гісторыю і функцыю ўмацаванага раёна пад назвай “Лінія Сталіна, а таксама распавядаюць пра гісторыю рэпрэсій таталітарнага рэжыму на Гомельшчыне ў 1930-я гады.

Аднак, як паведаміў карэспандэнту “Новага часу кіраўнік клубу і кансультант фільмаў, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, ад пасяджэння кінаклубу ў Гістарычнай майстэрні прыйшлося адмовіцца. “І справа не толькі ў тым, што кіраўніцтва майстэрні перанесла запланаванае пасяджэнне кінаклубу на другі дзень з-за тэхнічных прычын. Справа ў іншым. За паўтары гады працы кінаклуба ў майстэрні было праведзена 15 пасяджэнняў і паказана 28 дакументальных стужак. Але апошнім часам кіраўнік майстэрні, кандыдат гістарычных навук Кузьма Козак стаў кантраляваць нашы пасяджэнні, цікавіўся назвамі стужак і іх вытворцамі, а таксама запрошанымі на пасяджэнні і нават пытаннямі, што планавалася абмеркаваць падчас дыскусій. А для прэм’еры фільма Белсата “НКВД — гестапа: браты па крыві Козак увогуле не згадзіўся прадастаўляць памяшканне. Такія адносіны да клубу распачаліся пасля таго, як на яго пасяджэнне быў запрошаны першы саветнік, кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі Рудольф Рышар. Пры гэтым свае паводзіны Козак матываваў тым, што тэматыка кінаклубу не адпавядае канцэпцыі майстэрні, тым больш што, паводле ягоных слоў, тэлефануюць, цікавяцца, і гэта выклікае падазрэнні. У такіх варунках татальнага ідэалагічнага амаральнага кантролю за дзейнасцю кінаклубу яго пасяджэнні вырашана было перанесці ў іншае месца, — сказаў Кузняцоў.

Паводле ягоных слоў, пасяджэнне “Невядомай Беларусі адбылося ў “Арт-сядзібе.

Стужку “Лінія Сталіна. Гомельскі рэгіён, у якую ўвайшлі запісы ўспамінаў сведкаў і родзічаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, прадстаўляў адзін з яе аўтараў, актывіст аргкамітэту па стварэнню партыі “БХД, гамяльчанін Алесь Сіваход. Па тэматыцы фільма ён правёў гістарычную віктарыну, пераможца якой Валеры Бадун атрымаў лічбавы фотаапарат.
 

Каментаваць