Гараджане супраць райвыканкама

Чальцы жыллёва-будаўнічага кааператыва “Гаспадар–2007 адмовіліся прыняць у эксплуатацыю новы 60-кватэрны дом у ДРУП “УКБ Мастоўскага райвыканкама.

Супрацоўнікі дзяржаўнага раённага унітарнага прадпрыемства “УКБ Мастоўскага райвыканкама ўсталявалі падчас будаўніцтва ацяпляльныя катлы беларускай вытворчасці, замест нямецкіх аналагаў, якія былі пазначаны ў праектна-сметнай дакументацыі. Гэта акалічнасць і прывяла да канфлікту паміж грамадзянамі і мясцовай уладай.

Дом будавалі рабочыя Мастоўскага МПМК–155, а заказчыкам было ДРУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мастоўскага райвыканкама, па віне якіх і былі ўсталяваны беларускія катлы замест нямецкіх. Калі абодва бакі не знойдуць кампрамісны варыянт вырашэння канфлікту, пытанне ўводу ў эксплуатацыю новага дома будзе вырашаць суд. Шматкватэрны дом, згодна плана, павінен быць здадзены гаспадарам у студзені гэтага года, яго кошт складае прыкладна 8 мільярдаў рублёў.

Каментаваць